И у коня должна быть регистрация, а у телеги – номер

Закон

Зарэгіструйце каня, атрымайце нумар на калёсы
З канца жніўня супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі праводзяць у раёне рэгістрацыю коней, на кожныя конскія калёсы выдаецца нумарны знак устаноўленага ўзору. Але гэта справа ў раёне ідзе марудна.
“Усяго па раёне выдалі 92 нумары на конскія калёсы, – расказаў старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ Мікалай Гаралевіч. – Але на Шуміліншчыне коней значна больш – каля трохсот”. Самымі актыўнымі былі вяскоўцы Сіроцінскага і Дабейскага сельсаветаў. Дзесяць гаспадароў з’явіліся на рэгістрацыю коней у Мішневічах. Што датычыцца сельгаспрадпрыемстваў раёна, актыўнасць праявілі ў “Прыдзвінскім” – тут атрымалі паўтара дзесятка нумароў для калгасных конскіх калёс.
Дарэчы, прымацаваць нумар на калёсы і ўсталяваць на іх святловяртальныя элементы (спераду – белыя, ззаду – чырвоныя, збоку – жоўтыя), гаспадар павінен сам. Праз дзесяць дзён пасля выдачы нумароў супрацоўнікі ДАІ зноў прыязджаюць – на праверку. Прычым, звяртаюць увагу і на тое, каб у вазніцы была святловяртальная камізэлька.
Вядома, сярод уладальнікаў гужавога транспарту ёсць такія, хто не з’яўляецца на паўторны агляд. У такім разе калёсы не будуць зарэгістраваны як пройдзеныя тэхагляд.
“Да гаспадароў, гужавы транспарт якіх не абсталяваны, будзе прымяняцца максімальны штраф, – нагадвае М. Гаралевіч. – Калі калёсы без нумароў і без святловяртальных элементаў, штраф складае 105 тысяч рублёў, а калі вазніца быў яшчэ і нецвярозы ў час ДТЗ – 175 тысяч рублёў”.
Аўтар Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №77 ад 5.10.2010.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *