Калектыў паліклінікі Шумілінскай ЦРБ занесены на раённую Дошку гонару

Главное Здоровье

Калектыў паліклінікі Шумілінскай ЦРБ стаў пераможцам спаборніцтва па сацыяльна-эканамічным развіцці раёна за мінулы год і занесены на раённую Дошку гонару.

Згуртаваны, высокапрафесійны калектыў дадзенага структурнага падраздзялення выконвае задачы па аказанні кваліфікацыйнай лячэбна-кансультацыйнай дапамогі жыхарам раёна. Абследаванне, дыягностыка, прафілактыка, дыспансерызацыя, наведванні пацыентаў на даму і амбулаторнае лячэнне – гэтыя і многія іншыя функцыі бяруць на сябе работнікі паліклінікі.

Кожны спецыяліст за гадзіну павінен абслужыць чатырох чалавек. Наогул, паліклініка разлічана на 200 наведванняў у змену. Медыкі робяць усё магчымае для павышэння даступнасці і якасці медыцынскага абслу-гоўвання. Вопытны калектыў заўжды з задавальненнем прымае ў свае рады маладых спецыялістаў, якія поруч са старэйшымі калегамі становяцца са-праўднымі прафесіяналамі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *