Подготовку к отопительному сезону ведут коммунальники Шумилинщины

Навіны Эканоміка

 


Якасць улетку – зіма без праблем

Работы па падрыхтоўцы да новага ацяпляльнага сезона вядуцца ў кожным падраздзяленні УП ЖКГ.  Сёння больш падрабязна спынімся на тым, як рыхтуюцца  камунальныя службы да зімы ў райцэнтры.

На мінулым тыдні работнікі УП ЖКХ прыступілі да мадэрнізацыі наземных канструкцый цепласетак па вуліцы Юбілейнай, якая ідзе ўздоўж трасы Р20. Гэты адзін з найбольш доўгіх участкаў летам будзе заменены на ПІ-трубы.

– Сёлета толькі па Шуміліне на ПІ-трубы будуць мадэрнізаваныя 9 участкаў агульнай працягласцю 5,2 км, – адзначае  галоўны інжынер УП ЖКГ Максім Русецкі. – Пасля замены ў райцэнтры будзе каля 80% цепласетак з сучаснымі ПІ-трубамі.

Для нашага прадпрыемства лета – самая гарачая пара.  Мінулы ацяпляльны сезон закончыўся 31 красавіка, і ўжо ў пачатку мая мы пачалі падрыхтоўку да новага сезона. Будуць работы праведзены якасна ўлетку – зіма пройдзе без праблем для спажыўцоў цеплаэнергіі.  У мінулым годзе ў нашым раёне не было надзвычайных сітуацый з ацяпленнем. Як паказвае аналіз зваротаў грамадзян, жыхары шматпавярховак практычна не  скар-дзіліся на холад у кватэрах, адзінкавыя выпадкі адразу вырашаліся. Можна зрабіць выснову, што мінулым летам праведзена якасная работа і знойдзены аптымальныя варыянты рэгуліровак сістэм цеплападачы ў жылых дамах.

Адзін з самых вялікіх аб’ёмаў работы – падрыхтоўка шматкватэрных дамоў да ацяпляльнага сезона. Яна ўключае праверку сістэм цеплазабеспячэння і цеплапунктаў,  ізаляцыйныя работы, прамыўку і правядзенне гідраўлічных іспытаў (дарэчы, гэтыя работы праводзяцца адзін раз у чатыры гады). Спіс работ фарміруецца як згодна з планамі, так і па патрэбнасці. Так, напрыклад, многія  ізаляцыйныя работы ўнутры дамоў робяцца літаральна штогод. «Значная частка жыллёвага фонду мае ўзрост больш за трыццаць год, – расказвае Максім Русецкі. – Зразумела, што «начынне»  зношваецца і не адпавядае сучасным патрабаванням.  На прадпрыемстве было прынята рашэнне паступова мяняць бойлеры ў шматкватэрных дамах за кошт уласных сродкаў. Ужо ўстаноўлена 6 новых бойлераў, у бліжэйшых планах – яшчэ два. Да слова, адзін бойлер каштуе каля 1,5 тысячы рублёў».

Прафілактычныя работы вядуцца на цэнтральнай кацельні і кацельні ТМА.  Па словах Максіма Русецкага,  у бліжэйшы час на цэнтральнай кацельні будуць устаноўлены яшчэ два катлы  на мясцовых відах паліва. Гэта дазволіць поўнасцю адмовіцца ад выкарыстання газавага катла. «Адмова ад дарагога прыроднага газа выгадна як для прадпрыемства, так і для спажыўца, – падсумоўвае галоўны інжынер. –  Падлічана, што выкарыстанне мясцовых відаў паліва (шчапы), эканамічна выгадна».

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *