Сформированы участковые комиссии по выборам Президента Республики Беларусь

Общество

Сфарміраваны ўчастковыя камісіі

Завяршыўся чарговы этап выбарчай кампаніі – фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій.

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое прайшло 25 чэрвеня пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Віктара Гутарава, было разгледжана пытанне аб фарміраванні ўчастковых выбарчых камісій у Шумілінскім раёне.

Начальнік аддзела  арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Галіна Каралёва адзначыла, што ў раёне сфарміраваны 26 участкаў. Згодна з Выбарчым кодэксам колькасць членаў участковай камісіі можа быць ад 5 да 19 чалавек. Прапаноў-ваючы колькасны склад камісій, яна заўважыла, што пры вызначэнні колькасці членаў камісій зыходзілі з наяўнасці выбаршчыкаў на ўчастку, а ў сельскай мясцовасці таксама і з колькасці населеных пунктаў. Члены райвыканкама зацвердзілі колькасны склад участковых камісій: 7 членаў – 10 камісій, 9 – 8 камісій, 10 – 5 камісій, 13 членаў – 3 камісіі.

Дакладчык адзначыла, што ў райвыканкам паступіла 240 заяў аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых камісій: ад палітычных партый (1), грамадскіх аб’яднанняў (148  ці 61,7%), працоўных калектываў (27 ці 11,3%), ад грамадзян (64 ці 26,6%). Галіна Каралёва прадставіла характарыстыкі на кожнага з прэтэндэнтаў у склад участковых камісій. Пасля абмеркавання і галасавання члены райвыканкама зацвердзілі персанальны склад участковых выбарчых камісій, у якія ўвайшлі 231 прадстаўнік.

Цяпер у трохдзённы тэрмін пройдуць першыя, арганізацыйныя, пасяджэнні ўчастковых камісій, на якіх будуць абраны старшыні, намеснікі старшынь і сакратары камісій. Асноўнай работай членаў участковых камісій на гэтым этапе стане стварэнне і ўдакладненне спісаў выбаршчыкаў на кожным участку. Асаблівасцю сёлетніх выбраў з’яўляецца тое, што па месцы жыхарства будуць галасаваць студэнты ВНУ і навучэнцы каледжаў і ліцэяў, у якіх у час выбараў будуць канікулы.

Як паведамляў  Цэнтрвыбаркам Беларусі, для выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сфарміраваны 5767 участкаў для галасавання па выбарах Прэзідэнта краіны. У склад участковых выбарчых камісій увайшли 63347 чалавек, з іх 32,8% – ад грамадзян шляхам падачы заяў, 10% – ад працоўных калектываў, 57,2% – ад грамадскіх аб’яднанняў, у тым лику 5,9% — ад палітычных партый.

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пройдуць 9 жніўня 2020 года.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *