Андрей Дергачёв: за 10 месяцев в районе наблюдается рост преступности

Общество Происшествия

Пра стан злачыннасці ў раёне
У раёне ўсімі суб’ектамі прафілактыкі прымаліся канкрэтныя меры, накіраваныя на далейшае ўмацаванне законнасці і правапарадку, забеспячэнне грамадскай бяспекі, барацьбу з карупцыяй, абарону сацыяльных правоў і інтарэсаў грамадзян, у тым ліку і непаўналетніх, прафілактыку злачынстваў і іншых правапарушэнняў.
З пачатку года былі праведзены неабходныя арганізацыйныя мерапрыемствы, накіраваныя на ўмацаванне законнасці і грамадскай бяспекі. Былі праведзены тры пасяджэнні каардынацыйнага савета па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, пытанні прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў неаднаразова разглядаліся на пасяджэннях раённага выканаўчага камітэта. Прынятымі мерамі ўдалося дасягнуць пэўных станоўчых тэндэнцый у дынаміцы злачынстваў на тэрыторыі раёна.
Не дапушчаны рост зарэгістраваных забойстваў і наўмысных нанясенняў цяжкіх цялесных пашкоджанняў, назіраецца зніжэнне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў. Не было фактаў здзяйснення злачынстваў у маладзёжным асяродку. Паменшылася колькасць злачынстваў, якія здзейснілі асобы, што маюць судзімасць (з 55 злачынстваў у мінулым годзе да 46 у гэтым) і злачынстваў, якія былі здзейснены ў стане алкагольнага ап’янення (з 36 да 34). За 10 месяцаў выяўлены чатыры злачынствы (столькі ж і летась) карупцыйнай накіраванасці, у тым ліку два факты крадзяжу шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і два факты перавышэння ўлады ці службовых паўнамоцтваў.
Разам з тым, намаганні ўсіх суб’ектаў прафілактыкі не дазволілі дабіцца зніжэння агульнай колькасці здзейсненых на тэрыторыі раёна злачынстваў. За 10 месяцаў назіраецца рост злачыннасці на 6,8% – са 190 да 203 злачынстваў. Узровень злачыннасці на 10 тысяч насельніцтва склаў 110,4 (па вобласці – 76,0). Найбольшая колькасць злачынстваў здзейснена ў Шуміліне (32 факты), Обальскім (23) і Лаўжанскім (22) сельсаветах.
Рост злачыннасці абумоўлены павелічэннем з 91 да 109 колькасці  зарэгістраваных крадзяжоў маёмасці і з 27 да 34 колькасці злачынстваў, прадугледжаны арт. 174 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь – ухіленне бацькоў ад утрымання дзяцей ці ад кампенсацыі расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.
Андрэй ДЗЕРГАЧОЎ, намеснік пракурора Шумілінскага раёна.
Надрукавана ў №93 ад 29.11.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *