Урачыстасці з нагоды 76-годдзя вызвалення Шумілінскага раёна прайшлі ў аграгарадку Кардон

Беларусь помніць Главное

Помніць,  якой  цаной  заваяваны  мір

23 чэрвеня прайшло ўрачыстае мерапрыемства з нагоды 76-й гадавіны вызвалення

Шумілінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ля брацкай магілы ў аграгарадку Кардон, у якой знайшлі свой апошні спачын 12 афіцэраў, 63 сяржанты, 101 радавы Чырвонай Арміі,  сабраліся прадстаўнікі раённай і мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, жыхары Мікалаеўскага сельсавета.

Дзве даты ў календары, два дні чэрвеня – 22 і 23. І тры гады паміж імі. Тры гады, у якія змясцілася безліч падзей, чалавечых трагедый і жыццяў.

22 чэрвеня 1941 года на нашу зямлю прыйшла бяда – пачалася крывавая вайна, якая ўнесла дзясяткі мільёнаў жыццяў, у якой былі разбураны і разрабаваны нашы гарады і вёскі. 133 населеныя пункты з 342 былі знішчаны ворагам на тэрыторыі Шуміліншчыны, больш за 2 тысячы жыхароў раёна былі расстраляны і закатаваны фашыстамі, каля 800 шумілінцаў вывезлі на  рабскую працу ў гітлераўскай няволі.  На барацьбу з ворагам за свабоду і незалежнасць краіны паўстаў увесь народ.

23 чэрвеня 1944 года пачалася Віцебска-Аршанская вызваленчая аперацыя – першы этап аперацыі «Баграціён». У гэты дзень на адзіным уцалелым будынку Шуміліна – чыгуначным вакзале – быў узняты чырвоны сцяг вызвалення. Мена-віта гэты дзень мы адзначаем, як дзень вызвалення Шумілінскага раёна. Савецкія войскі ў ходзе баёў 24-26 чэрвеня  разграмілі ворага, фарсіравалі Заходнюю Дзвіну і поўнасцю вызвалілі Шумілінскі раён.

Вызваленне магло прыйсці восенню 1943 года, але ўпартае супраціўленне вермахта спыніла савецкія войскі, усю зіму яны спрабавалі прарваць варожую абарону. Доўгія дзевяць месяцаў фронт стаяў на тэрыторыі раёна, вяліся цяжкія пазіцыйныя баі.

«Мы павінны помніць пра жахі вайны, шанаваць подзвіг савецкіх салдат-вызваліцеляў, помніць, якой цаной заваяваны мір і берагчы магчымасць жыць у міры і працаваць свабодна», – адзначыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава, выступаючы на мітынгу. Ірына Мікалаўна падкрэслілала, што за подзвігі, здзейсненыя ў ходзе вызваленчых баёў на тэрыторыі Шумілінскага раёна, 116 чалавек удастоены звання Героя Савецкага Саюза, 13 з іх пахаваны на Шуміліншчыне. Вось і ў Кардоне пахаваны Герой Савецкага Саюза Леанід Вінер, ураджэнец Херсонскай вобласці Украіны.  За свабоду змагаліся прадстаўнікі ўсіх народаў былога Савецкага Саюза.

Са словамі ўдзячнасці салдатам Вялікай Айчыннай звярнуўся начальнік адасобленай групы аб’яднанага ваенкамата Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў Андрэй Собін. Вучаніца Кардонскай сярэдняй школы Аліна Кухарава прачытала верш, прысвечаны ветэранам вайны. Прысутныя ўшанавалі памяць воінаў хвілінай маўчання, усклалі вянкі і кветкі да абеліска, устаноўленага на брацкім пахаванні.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *