3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Главное Официально

3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Дарагія жыхары Шумілінскага раёна!

  Сардэчна віншуем вас з галоўным дзяржаўным святам –

Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

   3 ліпеня – сімвал адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці,  мужнасці і гераізму, пераемнасці пакаленняў, павагі традыцый, якія дазваляюць зберагаць і памнажаць усё добрае і каштоўнае, назапашанае старэйшымі пакаленнямі дзеля будучыні.

  Дзень Незалежнасці – гэта свята ўсіх, каму дарагія і  зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці: гордасць за краіну, жаданне працаваць для яе працвітання, любоў да сваёй зямлі, сям’і.

  У гэты дзень жадаем вам моцнага здароўя і дабрабыту, міру і згоды, поспехаў у стваральнай працы!

                Раённы выканаўчы камітэт.                   Раённы Савет дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *