Актуальные вопросы задавали жители Добейского сельсовета на встрече с представителями местных властей

Главное Общество Президент

Николай Будневич и Марина Новицкая

 

З такімі словамі развітвалася начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Навіцкая з актывам Дабейскага сельсавета. На сельскі сход, які прайшоў 8 снежня ў будынку сельвыканкама, прыехалі таксама старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Руслан Матвейчук, галоўны ўрач Шумілінскай ЦРБ Святлана Лінкевіч.

 

Сходы па месцы жыхарства ў раёне сталі добрай традыцыяй. На працягу года прадстаўнікі ўлады, кіраўнікі розных службаў і ведамстваў рэгулярна сустракаюцца з вяскоўцамі. Адбываецца своеасаблівы жывы дыялог, калі кожны чалавек можа на месцы задаць хвалюючае пытанне, падзяліцца сваімі праблемамі, зрабіць слушную заўвагу ці прапанову.

Вось і на гэты раз у Дабейскім сельвыканкаме, дзе ладзіўся сход, сабраліся самыя актыўныя жыхары – народ неабыякавы, адчувалася, што прыйшлі на сход не дзеля галачкі, а сапраўды, каб пагаварыць пра надзённыя пытанні і праблемы. Госці цікавіліся, чым жыве сельсавет, чаго не хапае вяскоўцам для камфортнага жыцця.

Праблема нумар адзін для Дабеі – якасць вады. Праблема не новая, пра яе ведаюць улады і прымаюць захады на яе вырашэнне. Так, у 2019 го-дзе ў вёсцы пабудавана і ўведзена ў строй станцыя абезжалезвання, якая, здавалася б, павінна была зняць пытанне. Тым не менш, вада лепш не стала, заўважалі сяльчане. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч паабяцаў неадкладна запрасіць на станцыю спецыялістаў з водаканала, каб яны разабраліся, у чым праблема, і наладзілі работу станцыі.

Як стала вядома, спецыялісты завіталі ў Дабею літаральна на наступны дзень. Разбіраліся, наладжвалі сістэму, тэсціравалі, пасля чаго ўзялі пробы вады. Паказчыкі адпавядалі нормам. Работы і кантроль будуць прадоўжаны.

Жители д. Добея.

Сталая жыхарка Дабеі Тамара Яўгенаўна Жэдзік падзякавала ўладам за тое, што ў вёсцы працуе магазін, ёсць годная бібліятэка, наладжана паштовае абслугоўванне, добра і ў час чысцяцца дарогі. Аднак жанчына хвалюецца, што зачыняць Светласельскую ўрачэбную амбулаторыю і не будзе магчымасці ў вяскоўцаў без чэргаў і камфортна атрымліваць медыцынскую дапамогу.

Кампетэнтны падрабязны адказ пра тое, што амбулаторыю ні ў якім разе не зачыняць, а толькі перанясуць на тэрыторыю паліклінікі бальніцы дзеля паляпшэння якасці аказання меддапамогі, вяскоўцы пачулі ад галоўнага ўрача Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцы Святланы Лінкевіч. Галоўны ўрач адказала на ўсе пытанні і наконт выпіскі лекаў, і работы Дабейскага і Амбросавіцкага фельчарска-акушэрскіх пунктаў.

Пакутуюць жыхары двух дамоў у Дабеі ад перабояў электразабеспячэння. У Тамары Жэдзік, напрыклад, за апошнія два гады са строю выйшлі халадзільнік і 4 тэлевізары. Мікалай Будневіч паабяцаў у бліжэйшы час накіраваць для вывучэння сітуацыі спецыялістаў раёна электрычных сетак.

«Ёсць у нас у вёсцы брацкае воінскае пахаванне, – узнялі яшчэ адну праблему дабейцы, – толькі вось дарога да яго жадае быць лепшай. Ці можна яе паправіць?». Старшыня раённага Савета дэпутатаў шчыра прызнаўся, што абяцаць, што будзе пакладзены асфальт, не можа – дужа дарагое задавальненне, а вось ямкавы рамонт на 2023 год заплануюць.

«Атрымаўся канструктыўны дыялог па жыццёвых пытаннях, – падсумавала галоўны ідэолаг вобласці Марына Навіцкая. – Людзям важна, што іх чуюць, іх праблемы разумеюць і стараюцца іх рашыць. І ў вырашэнні прыкладваюць намаганні ўсе службы, у тым ліку і дэпутацкі корпус».

У гэты ж дзень адбылася сустрэча з работнікамі аткрытага акцыянернага таварыства «Прыазёрны мір» на малочнатаварнай ферме Непароты. Гасцей цікавілі ўмовы працы і адпачынку работнікаў сельгаспрадпрыемства, настрой маладых спецыялістаў на працу, вытворчыя пытанні.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *