Массовые мероприятия и безопасность. Советы спасателей

Безопасность Общество

Мерапрыемствы без непрыемнасцей

З мэтай папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі падчас правядзення святочных масавых мерапрыемстваў, Шумілінскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях звяртаецца да жыхароў і гасцей раёна:

помніце пра тое, што ўдзел у любым масавым мерапрыемстве звязаны з павышанай небяспекай. Каб пазбегнуць магчымых непрыемнасцей, неабходна ведаць асноўныя правілы паводзін у месцах вялікага скаплення людзей.

Выконвайце і падтрымлівайце грамадскі парадак, не дапускайце дзеянняў, здольных прывесці да ўзнікнення экстрэмальных сітуацый, што ствараюць небяспеку для навакольных.

Паводзьце сябе паважліва ў адносінах да іншых грамадзян, абслугоўваючага персаналу, службовых асоб.

Выконвайце законныя патрабаванні асоб, адказных за падтрыманне  грамадскага парадку і пажарнай бяспекі.

На пакідайце без нагляду непаўналетніх дзяцей.

Паркуйце аўтатранспарт у спецыяльна адведзеных месцах.

Пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі неадкладна тэлефануйце ў службу МНС па тэл. 101 ці 112.

Віктар ГЕРАСІМЕНКА, першы намеснік начальніка РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *