В КФХ «Родник» убирают озимую сурепицу

Главное Сельское хозяйство

Камбайны  выйшлі  на  свірэпіцу

На палетках ужо загулі камбайны  – практычна ва ўсіх гаспадарках раёна ўбіраюць  свірэпіцу на насенне. Аднымі з першых да гэтай работы прыступілі механізатары СФГ  «Раднік». 

Гаспадарка спецыялізуецца на вырошчванні насення розных культур. Вось і свірэпіцы засеялі паўсотню гектараў. За яе ўборку ў адказе два экіпажы: на адным камбайне працуе загадчык майстэрні Віктар Барысавіч Буеў, на другім – малады экіпаж у складзе Віктара Буева (сына Віктара Барысавіча) і Валерыя Чаранка. Віктар працуе камбайнерам не першы год, а вось Валерый у гаспадарцы нядаўна. Пасля заканчэння ліцэя ён папрацаваў усяго некалькі месяцаў, затым служыў тэрміновую ваенную службу, а цяпер зноў вярнуўся ў родную вёску.

Экіпажы, якія працуюць ва ўрочышчы Надзежына, намалочваюць за дзень па дзесяць тон насення свірэпіцы. Па словах в. а. галоўнага агранома гаспадаркі Ганны Карняковай, ураджайнасць сёлета добрая – 15,1 цэнтнера з гектара. Насенне сушаць на ўласнай сушылцы, а на ачыстку адпраўляюць на Лёзненскую льнонасенстанцыю. Насенне пратручваецца, а потым ідзе на продаж. Яго купляюць як у вобласці, так і за яе межамі.

– Свірэпіца карыстаецца не меншым попытам, чым рапс, – расказаў начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Раман Прасветаў. – Гэта выдатны папярэднік для збожжавых. Да таго ж, свірэпіцу многія гаспадаркі вырошчваюць на зялёную масу – з яе атрымліваецца выдатны сілас. Тыя гаспадаркі, якія вырошчваюць культуру на насенне, не прагадаюць, бо адна тона каштуе больш за 600 рублёў. Гэта ўдвая больш, чым пшаніца. Таму на свірэпіцы, як і на рапсе, можна зарабіць добрыя грошы.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *