Веснік Камітэта дзяржкантролю

Вестник Комитета госконтроля Новости

Чаму жывёлы становіцца менш
На пасяджэнні калегіі КДК Віцебскай вобласці, куды былі запрошаны намеснік старшыні аблвыканкама Барыс Яфрэмаў, кіраўнікі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, а таксама пяці раёнаў і дзвюх сельгасарганізацый, разгледжаны вынікі праверак па невытворчым выбыцці буйной рагатай жывёлы.

Калегіяй адзначана, што Віцебскім аблвыканкамам і райвыканкамамі прымаюцца недастатковыя меры па ўхіленні асноўных прычын невытворчага выбыцця жывёлы, у тым ліку падзяжу БРЖ, чым не забяспечваецца ў поўнай меры выкананне даручэнняў Кіраўніка краіны.
Па выніках пасяджэння калегіі КДК вынес аблвыканкаму прапановы па выпраўленні ўказаных недахопаў і парушэнняў, а таксама па прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці вінаватых службовых асоб, якія не забяспечылі належны кантроль па гэтым пытанні.

Гатоўнасць да жніва нізкая
КДК вобласці вывучыў пытанне ходу падрыхтоўкі сельгасарганізацый вобласці да ўборкі ўраджаю сельгаскультур. Кантрольныя мерапрыемствы, праведзеныя ў 7 сельгасарганізацыях 4-х раёнаў (Бешанковіцкі, Віцебскі, Глыбоцкі, Сенненскі) паказалі, што нізкімі тэмпамі вя-дзецца падрыхтоўка зернеўборачных камбайнаў і зернеачышчальна-сушыльнага абсталявання.

На 1 ліпеня гатоўнасць зернеўборачных камбайнаў у вобласці складала 60% (самая нізкая на Талачыншчыне – 14%, у Віцебскім раёне – 29%, Сенненскім – 33%, Браслаўскім – 48%), гатоўнасць зернеачы-шчальна-сушыльных комплексаў – 70% (самая нізкая ў гаспадарках Глыбоцкага раёна – 52%, Докшыцкага – 53%, Аршанскага – 56%).
Для прыняцця неадкладных мер па падрыхтоўцы тэхнікі да ўборкі ўраджаю 2020 года праінфармаваны адпаведныя раённыя выканаўчыя камітэты і Віцебскі аблвыканкам. Кантрольныя мерапрыемствы па дадзеным пытанні Камітэт вобласці прадоўжыць.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №54 ад 14.07.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *