Комитет госконтроля проводит 9 октября «горячую линию» по вопросам работы заготовителей

Вестник Комитета госконтроля Новости

Як  спрацавалі нарыхтоўшчыкі?
КДК Віцебскай вобласці ў ходзе вывучэння паўнаты і своечасовасці выканання даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дадзенага ў ліпені 2019 г. Савету Міністраў, Белкаапсаюзу, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму па забеспячэнні закупкі, нарыхтоўкі, перапрацоўкі і рэалізацыі лішкаў сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны, вырашчаных ў асабістых падсобных гаспадарках насельніцтвам, а таксама сабранай дзікарастучай прадукцыі, устаноўлена, што не ўсімі суб’ектамі гаспадарання актывізавана работа па закупу лішкаў прадукцыі, не праводзіцца належным чынам інфармаванне насельніцтва аб парадку закупак.
Падчас маніторынгу, праведзенага спецыялістамі Камітэта вобласці ў жніўні ў шэрагу нарыхтоўчых пунктаў Віцебскага раёна, устаноўлена, што насельніцтва не было ў поўнай меры інфармавана пра пералік закупляемых відаў прадукцыі і сыравіны, закупачныя цэны, парадак разліку, арганізацыі прыёму, рэжым работы і дастаўку вялікіх аб’ёмаў прадукцыі і іншае.
Як ацэньваюць работу нарыхтоўшчыкаў патэнцыйныя здатчыкі, грамадзяне? З якімі праблемамі, недахопамі ці фактамі дапушчаных парушэнняў сутыкнуліся, паведаміце 9 кастрычніка з 10.00 да 12.00 на тэлефон “гарачай лініі” Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці па нумарах 8(0212)37-54-53, 37-61-48.
Супрацоўнікі Камітэта  таксама выслухаюць прапановы па паляпшэнні арганізацыі работы нарыхтоўчай дзейнасці.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №79 ад 08.10.2019 г.