Ветераны из Шумилино включились в работу ОО «Ахова птушак Бацькаўшчыны»

Общество

Зрабіць свята сваімі рукамі
Да Новага года рыхтуюцца ўсе. Пажылыя людзі таксама робяць святочныя падарункі сваім дзецям, унукам, знаёмым. Пазычыць новыя арыгінальныя ідэі сабраліся пажылыя людзі падчас чарговай сустрэчы ў рамках праекта “Усе ўзросты птушкам падуладныя”, які рэалізоўваюць у нашым раёне цэнтр дзяцей і моладзі разам з раённым аддзяленнем арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.
“Выберы сваю экаёлку” – так называўся першы праект чарговай сустрэчы. Трэба адзначыць, што гэта тэма зацікавіла вельмі многіх, бо на сустрэчу прыйшлі дваццаць чалавек. Старшыня раённай арганізацыі АПБ Іна Сінкевіч расказала прысутным пра шкоду і карысць штучных ёлак. Сама па сабе штучная елка няшкодная для здароўя, але і яе купляць зусім неабавязкова, бо каштуе яна нятанна. Можна свята зрабіць сваімі рукамі. Увазе прысутных была прадстаўлена выстава “Зберажом зялёную ялінку”, якую зрабілі спецыялісты і дзеці раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Арыгінальнае дызайнерскае рашэнне плюс фантазія – і ва ўмелых руках звычайная каляровая папера ці зялёныя пластыкавыя бутэлькі ператвараюцца ў прыгожую елачку.
Аказваецца, лясную прыгажуню можна зрабіць і з гузікаў, пафарбаванай макароны, з вешалак, абкручаных махрыстымі стужкамі, з падушак і нават фотаздымкаў. А ў вялікай сям’і яшчэ можна змайстраваць ёлку пажаданняў – цацкамі будуць служыць каляровыя палоскі паперы, наклееныя на сцяну.
Другі праект сустрэчы называўся “Сінічкін дзень”. Увазе ветэранаў была прадстаўлена багатая інфармацыя пра тое, як сваімі рукамі змайстраваць кармушкі для птушак. Педагог дадатковай адукацыі раённага цэнтра дзяцей і моладзі Аляксандр Пціцкі прынёс кардон, пластыкавыя бутэлькі і іншы спадручны матэрыял, з якога ўдзельнікі сустрэчы вучыліся майстраваць кармушкі.
Напрыканцы сустрэчы перад прысутнымі выступіла старшыня раённай арганізацыі ветэранаў К. Ф. Палоўнікава. Яна падзякавала ўсім арганізатарам такой цікавай сустрэчы, павіншавала ўсіх з Новым годам, а кааардынатару праекта Лідзіі Пшаніцынай з Мінска падарыла буклет “Шумілінскі раён”.
Цёплая сустрэча завяршылася за круглым сталом – чаяпіццем і вясёлымі песнямі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №100 ад 27.12.2011



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *