Руководство Шумилинского района провело встречи в рабочих коллективах

Новости Общество Президент

Стабільнасць – аснова развіцця
У час галоўнай палітычнай кампаніі года – выбараў Прэзідэнта краіны, – праходзяць сустрэчы кіраўніцтва раёна з працоўнымі калектывамі арганізацый і прадпрыемстваў. На мінулым тыдні з калектывам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сустрэўся старшыня райвыканкама Віктар Гутараў.
Віктар Сяргеевіч расказаў выратавальнікам пра сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, вобласці і краіны ў цэлым. Старшыня райвыканкама расказаў пра падрыхтоўку райцэнтра да «Дажынак», пра работы, якія вядуцца на сацыяльных аб’ектах у г. п. Обаль у рамках рэгіянальнай праграмы развіцця малых гарадоў.
У ходзе размовы кіраўніку раёна было зададзена пытанне аб будаўніцтве жылля для маладых сем’яў. Віктар Гутараў паведаміў, што захоўваюцца ў дзеянні ўсе дзяржаўныя праграмы па крэдытаванні жыллёвага будаўніцтва, адзначыў, што плануецца будаваць больш арэнднага жылля для забеспячэння ім маладых спецыялістаў, якія прыходзяць працаваць у раён. Гэта будзе садзейнічаць і іх замацаванню ў нашым раёне.
Падсумоўваючы размову старшыня райвыканкама адзначыў, што для паспяховага руху наперад ва ўсіх сферах неабходна найперш стабільная сітуацыя ў грамадстве. Выбары кіраўніка дзяржавы – адказны час, калі вызначаюцца напрамкі развіцця краіны. І гэты выбар непасрэдна ўплывае на жыццё кожнага чалавека, кожнай сям’і, таму падыходзіць да яго трэба ўзважана і абдумана.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

Пра брэнды краіны і першачарговыя задачы рэгіёна
На мінулым тыдні прайшоў адзіны дзень інфармавання, падчас якога кіраўніцтва раёна, кіраўнікі і спецыялісты раённых службаў сустрэліся з працоўнымі калектывамі і абмеркавалі тэмы «Беларускія брэнды на міжнароднай арэне», «Аб выкананні Комплекснай праграмы аздараўлення і летняй занятасці вучняў “Лета-2020” у Шумілінскім раёне». Група на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ірынай Новікавай правяла сустрэчу з калектывам Шумілінскага-ясляў-сада №2.


Ірына Мікалаеўна нагадала работнікам дашкольнай установы пра брэнды краіны і рэгіёна: вытворчыя – МАЗ, БелАЗ, «Мілавіца», «Контэ», «Марка», «Белвест», «Беларускі лён», прыродныя – Белавежская пушча, Бярэзінскі запаведнік, нацыянальны парк «Браслаўскія азёры», а таксама пра духоўную спадчыну (у тым ліку і «Славянскі базар у Віцебску»), якія прадстаўляюць Беларусь на міжнароднай арэне і робяць ёй гонар. Закранула І. М. Новікава і актуальныя тэмы жыццядзейнасці раёна: азнаёміла з вынікамі сацыяльна-эканамічнага развіцця за паўгоддзе, расказала, як раён рыхтуецца да «Дажынак-2021», ідзе будаўніцтва, капрамонт і рэканструкцыя аб’ектаў, добраўпарадкаванне, якая сітуацыя з каранавірусам і г. д.
З аператыўнай інфармацыяй па пажарах і надзвычайных сітуацыях у раёне выступіў намеснік начальніка РАНС Іван Маскалькоў. Зараз пачаўся сезон збору ягад і грыбоў, таму выратавальнік пераканаўча прасіў быць асцярожнымі, прытрымлівацца асноўных правілаў бяспечнага знаходжання ў лясах.
Пасля правядзення сустрэчы ў кожнага з прысутных была магчымасць атрымаць адказ на хвалюючае пытанне.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №56 ад 21.07.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *