Многодетным семьям будет оказана помощь в подготовке детей-школьников к новому учебному году

Новости Образование Общество Семья

Дапамога да пачатку навучальнага года

Да новага навучальнага года мнагадзетным сем’ям са сродкаў раённага бюджэту будзе аказана аднаразовая матэрыяльная дапамога на кожнага вучня, які вучыцца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі. Рашэнне «Аб мерах сацыяльнай падтрымкі да 2022/2023 навучальнага года мнагадзетных сямей» прыняў Шумілінскі раённы Савет дэпутатаў 28 чэрвеня 2022 года. Размер дапамогі складзе 30% бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які будзе дзейнічаць на 1 жніўня.

Як расказала загадчыца аддзялення сацы-
яльнай адаптацыі і рэабілітацыі Тэрытары-
яльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Наталля Юрчанкова, матэрыяльная дапамога будзе прадастаўляцца згодна з рэгістрацыяй па месцы жыхарства на падставе: асабістай заявы аднаго з бацькоў; дакумента, якія сведчыць асобу заяўніка; даведкі пра месца жыхарства і склад сям’і; даведак з устаноў адукацыі аб навучанні на кожнага вучня (з указаннем класа на 1 верасня 2022 года); пасведчання мнагадзетнай сям’і (копія і арыгінал); выпіскі банкаўскага рахунка Беларусбанка (на імя заяўніка), на які будзе пералічана выплата.
Выплата дапамогі не прадугледжана на дзяцей, якія вучацца ў прафесійна-тэхнічных, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах.
Дакументы да 31 жніўня прымаюцца па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Юбілейная, д. 8, Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Час работы цэнтра – з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00, выхадныя – субота і нядзеля. Тэлефон для даведак 5 71 88.
Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *