Из зала суда. Дважды отказалась от ребёнка

Общество

Адмовілася прама ў раддоме
24-гадовая жыхарка аграгарадка Светласельскі К. у поле зроку суда Шумілінскага раёна за апошнія гады трапіла ўжо другі раз, прычым па адной і той жа прычыне – пазбаўленне бацькоўскіх правоў.
Язык не паварочваецца назваць гэту жанчыну маці. Нічога мацярынскага ў яе не засталося. Так, у 2009 годзе яна нарадзіла сваё першае дзіця, неўзабаве суд пазбавіў яе бацькоўскіх правоў за ўхіленне ад выхавання бацькоўскіх абавязкаў і злоўжыванне спіртнымі напіткамі, праз пэўны час дзяўчынку ўдачарылі. Яшчэ тады многія, хто быў на судовым пасяджэнні, заўважылі, што К. занадта лёгка ўспрыняла судовае рашэнне аб пазбаўленні, не было слёз, шкадавання пра малую і жадання вярнуць дзіця…
У красавіку гэтага года К. зноў нарадзіла, і зноў дзяўчынку. І гэтае дзіцё не было для жанчыны жаданым. Пасля нараджэння  яна адразу заявіла ўсім, што не будзе забіраць дачку з бальніцы.  Яна проста пакінула немаўляці ў бальніцы. Праз паўтара месяца пасля нараджэння дзяўчынкі адбыўся суд аб пазбаўленні грамадзянкі К. бацькоўскіх правоў. На судзе К. проста ўзяла ліст паперы,  ручку і спакойна напісала адмову ад дзяцей. Усё гэта рабіла так, быццам адмаўлялася ад непатрэбнай рэчы, а не ад свайго кроўнага дзіцяці… Таксама напісала, што не супраць удачарэння малой…
А. СІНІЦКАЯ, старшыня суда Шумілінскага раёна.



2 комментария по теме “Из зала суда. Дважды отказалась от ребёнка

  1. Давно законодательство в отношении таких менять надо. Отказалась или лишили родительских прав дважды. Принудительную стирилизацию и все.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *