Накануне профессионального праздника прошёл конкурс молодых строителей

Актуалии Молодёжь

Тры гадзіны без перадышкі
Рэпутацыя будаўніка ў многім залежыць ад майстэрства тынкоўшчыка.  Ён — з ліку тых, хто даводзіць да ладу жылыя пакоі, па-майстэрску згладжвае, бывае, агрэхі муляраў. Словам, без тынкоўшчыка — не будоўля. А пацверджанне гэтаму — конкурс маладых тынкоўшчыкаў, наладжаны напярэдадні Дня будаўніка аддзелам па справах моладзі райвыканкама, райкамам БРСМ і кіраўніцтвам ПМК-70.
— У нашай брыгадзе 26 тынкоўшчыкаў, — расказвае брыгадзір А. В. Дарожкіна. — З іх 19 маладыя юнакі і дзяўчаты.  Многія прыйшлі па накіраванні Цэнтра занятасці, нехта пасля вучылішча, а Юлія Кучмарова, напрыклад, былы работнік прылаўка. Так што конкурс для іх — як экзамен на рабочае сталенне…
Перад тым, як у кааператыўным доме ў раёне СШ № 2 канкурсанты (трое юнакоў і дзяўчына) узяліся за кельму і лінейку з узроўнем, ім наладзілі іспыты па тэорыі. Усе чацвёра здалі заданні няблага. Пасля падрыхтоўкі рабочага месца яны ўзяліся чараваць над сценамі. Ім адвялі тры гадзіны для таго, каб змаглі ў поўную сілу паказаць свой спрыт і сваё майстэрства. Усе канкурсанты прайшлі праз “рукі” брыгадзіра А. В. Дарожкінай. Дарэчы, у апошнія тры гады моладзь пацягнулася да работы тынкоўшчыка…
Юрый Барысаў працуе пад музыку мабільніка, у яго менш за іншых вопыту, але ён стараецца. Рупліва працуе Юлія Кучмарова, засяроджаны на справе Мікалай Карпушка і Сяргей Патапаў. Працуюць без перадышкі. Праз тры гадзіны іх спыняюць брыгадзір А. В. Дарожкіна і старшы майстар Р. В. Карасёў. Замяраюць плошчу, ацэньваюць якасць работы. Задаволены. Пасля абмеркавання называюць пераможцаў — Мікалая Карпушку і Сяргея Патапава. Шчырых слоў пахвалы заслужылі і Юрый з Юліяй. Усе яны — малайцы, вырастуць з цягам часу з іх сапраўдныя будаўнікі.

Автор Николай МОРОЗ.
Опубликовано в №60 от 06.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *