Криминал. Происшествия

Происшествия

Метал
Работнікамі дарожна-патрульнай службы сумесна з супрацоўнікамі групы па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю раённага аддзела ўнутраных спраў і ДАІ Гарадоцкага РАУС на аўтадарозе Віцебск-Полацк у аграгарадку Мікіціха затрымана аўтамашына МАН. Кіраваў ёй жыхар Слуцка, які перавозіў 4260 кілаграмаў лому каляровых металаў без адпаведных дакументаў на агульную суму 55 мільёнаў рублёў. Груз канфіскаваны. Па дадзенаму факту складзены адміністрацыйны пратакол.
Посуд
У аддзел унутраных спраў звярнулася жыхарка г. Полацка. Яна расказала, што дзвярныя запоры яе дачнага дома ўзламаны і з хаты зніклі посуд, прадукты харчавання, алкагольныя напіткі. Агульны ўрон складае 3,2 мільёна рублёў.
Аўто
Неўстаноўлены злачынца пранік у аўтамабіль “ГАЗ-Собаль”, які стаяў у двары дома і ўкраў антырадар, відэарэгістратар, навігатар і мабільны тэлефон “Самсунг”. Агульны ўрон складае больш за чатыры мільёны рублёў. Злачынца вышукваецца.
Каляска
Маладая маці з Шуміліна паведаміла ў міліцыю, што з пад’езда шматпавярховага дома ўкралі яе дзіцячую каляску. Па гарачых слядах міліцыянеры знайшлі злачынцу, ім аказаўся раней судзімы жыхар Шуміліна. Каляску канфіскавалі і вярнулі гаспадыні.
Веласіпед
Ад шматпавярховага дома ў Обалі ўгналі веласіпед. Аб гэтым паведаміла ў міліцыю мясцовая пенсіянерка. Па гарачых слядах злачынца быў знойдзены:  крадзеж здзейсніў раней судзімы жыхар Полацкага раёна. Да таго ж, ён быў вельмі п’яны, таму, як патлумачыў міліцыянерам, нічога не помніць. Але гэта не вызваляе мужчыну ад адказнасці…
Камода
У раённы аддзел унутраных спраў звярнуўся жыхар Шуміліна, які паведаміў, што ягоны дачны дом у вёсцы Прыдумкі абрабавалі. Укралі газавы балон, камоду, самавар, каністру з бензінам, металічны плуг. Агульны ўрон, нанесены гаспадару, складае больш за два мільёны рублёў.
Дача
Жыхарка Віцебска звярнулася за дапамогай да міліцыянераў, бо з яе дачнага дома ў Грышанах прапала асабістая маёмасць. Па гарачых слядах злодзей быў злоўлены. Ім аказаўся ўраджэнец Шуміліна, навучэнец аднаго з прафесійна-тэхнічных ліцэяў г. Віцебска. Частка нарабаванага знойдзена і вернута гаспадыні. Супраць злодзея ўзбуджана крымінальная справа.
Падкоўдранікі
Мала хто з тых, хто вешае сушыцца на дварэ бялізну, будзе яе сцерагчы. А гэта не перашкодзіла б, упэўнена жыхарка Слабады, са двара дома якой укралі пасцельную бялізну.  Злачынца знойдзены, ім аказаўся непрацуючы вясковец Ш. Супраць яго ўзбуджана крымінальная справа.
Дапамажыце знайсці
Віцебскім аддзелам унутраных спраў на транспарце вышукваецца без вестак прапаўшы Кузьмін Мікалай Іванавіч (ён жа Дагадаў), 1957 года нараджэння, грамадзянін Расіі. Мужчына зарэгістраваны па адрасе: Расійская федэрацыя, Смаленская вобласць, г. Рудня, вул. 8-га з’езду Саветаў, д.19.
Просьба да грамадзян, якім што-небудзь вядома пра месца знаходжання  Кузьміна (Дагадава) паведаміць па тэл. 8(0212)37-88-29, 8(029)296-05-15, 8(029)863-70-49.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №100 ад 27.12.2011



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *