В Шумилинском районе продолжаются встречи руководства района с трудовыми коллективами

Новости Общество Президент

Дыялог з даверанай асобай

Працягваюцца сустрэчы кіраўніцтва раёна з працоўнымі калектывамі, жыхарамі раёна, у ходзе якіх падводзяцца вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, Віцебскай вобласці, Шуміліншчыны за мінулы перыяд, абмяркоўваюцца перспектывы развіцця. 

24 ліпеня намеснік старшыні райвыканкама Святлана Цімашэнка і член Савета Рэспублікі рэктар Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Анатоль Шчастны, які з’яўляецца даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты, дзеючага кіраўніка дзяржавы, Аляксандра Лукашэнкі, правялі сустрэчы з жыхарамі г. п. Обаль, аграгарадкоў Мікіціха і Мішневічы.

У Обалі сустрэча праходзіла ў зале мясцовага сельвыканкама. Анатоль Шчастны і Святлана Цімашэнка расказалі пра асноўныя вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна і нашага раёна, спыніліся на асноўных дасягненнях. Анатоль Тадэвушэвіч, у прыватнасці, больш падрабязна расказаў пра барацьбу з пандэміяй каранавірусу, выказаў падзяку ўсім, хто падтрымаў медыкаў у самы складаны час барацьбы з інфекцыяй, калі не хапала сродкаў аховы, нават спецыялісты не ведалі пра новую хваробу дастаткова. У выніку ўдалося не спыніць эканоміку краіны і адначасова паспяхова справіцца з вірусам. Але доктар медыцынскіх навук засцярог слухачоў ад расслаблення: «Ва ўсім свеце назіраецца паўторная хваля інфекцыі пасля адмены абмежавальных мер, таму беражыце сябе, сваіх блізкіх і выконвайце рэкамендацыі медыкаў». Ён падкрэсліў, што барацьба з новай хваробай каштуе вельмі дорага, так наша краіна выдаткавала на гэтыя мэты больш за 500 мільёнаў рублёў. Давераная асоба кандыдата ў Прэзідэнты Беларусі адзначыла, што ў вобласць у бліжэйшы час па-ступіць тры камп’ютарныя тамографы, неабходнасць у якіх стала відавочнай падчас пандэміі. Закранаючы мясцовыя праблемы, Анатоль Шчастны сказаў, што ён падрабязна пазнаёміўся са станам устаноў аховы здароўя ў нашым раёне, і абяцаў падтрымку ў абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы і забеспячэнні кадрамі шумілінскіх медустаноў.
Падчас сустрэчы, якая праходзіла ў форме адкрытага дыялогу, закраналіся розныя пытанні. Так, член Савета Рэспублікі расказаў, што на палетках вобласці спее небывалы ўраджай, аграрыі мяркуюць сабраць каля 1,2-1,3 мільёна тон збожжа, і гэта фундаментальна вырашае праблему харчовай бяспекі.
Не хаваў ён і праблемных пытанняў: дэмаграфічная сітуацыя, рост пажылога насельніцтва, знешняя працоўная міграцыя не спрыяюць развіццю эканомікі краіны, ускладняюць яе стан.
Жыхары Обалі і навакольных вёсак задавалі пытанні аб падтрымцы маладых спецыялістаў і кіраўнікоў у сельскагаспадарчых прадпрыемствах, установах адукацыі, іх замацаванні ў раёне. Абальчан хвалявалі пытанні капітальнага рамонту жылля і добраўпарадкавання населеных пунктаў, выкарыстання закінутых будынкаў і працаўладкавання. Святлана Цімашэнка расказала, што многае ў пасёлку робіцца і будзе зроблена ў рамках праграмы развіцця малых гарадоў і пасёлкаў. Па многіх пытаннях былі дадзены адказы і тлумачэнні, іншыя ўзяты мясцовымі уладамі на кантроль.
Сустрэчы ў працоўных калектывах і населеных пунктах раёна працягваюцца і на бягучым тыдні.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў № 58 ад 28.07.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *