ООО «Витконпродукт» помогло приобрести средства реабилитации ТЦСОН Шумилинского района

Здоровье Новости Общество

Асартымент пракату пашыраецца

Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва закупіў для пункта пракату ўстановы пяць хадункоў, па тры пары мыліц локцевых і падпахавых, прагулачную каляску, тры масажныя мячыкі для рэабілітацыі. Спонсарскую дапамогу – 2750 рублёў – аказала цэнтру ТАА «Вітконпрадукт».

«Асартымент нашага пункта пракату значна пашырыўся, за што мы вельмі ўдзячныя кіраўніцтву «Вітконпрадукта», – адзначыла загадчыца аддзялення комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі ТЦСАН Наталля Юрчанкова. – Сродкі рэабілітацыі карыстаюцца вялікім попытам сярод жыхароў раёна. На дадзены момант восем хадункоў і пяць прагулачных калясак знаходзяцца “на руках”».

Нагадваем жыхарам раёна, што сродкі рэабілітацыі ў ТЦСАН можна ўзяць напракат бясплатна. Для гэтага інвалідам першай і другой груп трэба прадаставіць у цэнтр даведку з урачэбна-кансультацыйнай камісіі, астатнім – даведку аб стане здароўя з ЦРБ».

Па ўсіх пытаннях атрымання сродкаў рэабілітацыі трэба звяртацца ў ТЦСАН (каб. № 17, тэл. 5-71-88).

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *