На «прямую линию» руководителя области Николая Шерстнёва поступило около 30 вопросов

Главное Общество Президент

Фермер павінен дапаўняць буйных вытворцаў

У ходзе «прамой лініі» кіраўніка вобласці Мікалая Шарснёва, якая прайшла ў суботу 25 ліпеня, прагучала каля трох дзясяткаў пытанняў, якія тычыліся пераважна традыцыйных праблем жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадарак, медыцынскага і гандлёвага абслугоўвання. Сярод тых, хто патэлефанаваў старшыні аблвыканкама, былі пераважна жыхары абласнога цэнтра, а таксама Оршы і Полацка. 

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў.

Да кіраўніка вобласці звярнуўся за падтрымкай жыхар Віцебска, які хоча заняцца фермерствам і спецыялізавацца на жывёлагадоўлі. Гэтая ідэя ўзнікла ў заяўніка, які, дарэчы, мае заатэхнічную адукацыю, падчас работы ў прыватнай гаспадарцы ў Расіі. «Я магу ўзяць закінутую ферму, землі, якія не апрацоў-ваюцца, – гэта будзе базай для развіцця фермерскай гаспадаркі. А затым ужо, як гаспадар, гатовы несці адказнасць за ўласную справу», – падзяліўся віцябчанін. Мікалай Шарснёў падтрымаў энтузіязм гарадскога жыхара і прапанаваў у бліжэйшы час перавесці гэты дыялог на дзелавыя рэйкі.
У развіцці сельскай гаспадаркі Віцебскай вобласці, робячы асноўную стаўку на буйныя аграрныя аб’яднанні, аблвыканкам гатовы садзейнічаць і дробным сельгасвытворцам. «Фермер павінен дапаўняць буйныя прадпрыемствы. Ён здольны больш гнутка рэагаваць на кан’юктуру рынка, асвойваць такія нішы, як авечкагадоўля, вытворчасць экалагічных прадуктаў», – лічыць Мікалай Шарснёў. Кіраўнік вобласці рэкамендаваў будучаму фермеру звярнуцца ў камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, выкласці свае прапановы і напрацоўкі, пасля чаго можна будзе прымаць канкрэтныя рашэнні. «Калі вы сапраўды гарыце жаданнем працаваць на зямлі, мы гатовы са-дзейнічаць, дзе патрэбна, дапамагчы», – паабяцаў Мікалай Шарснёў.
На пачатку мерапрыемства былі падведзены вынікі папярэдняй «прамой лініі»: з дваццаці чатырох даручэнняў, дадзеных старшынёй аблвыканкама, выканана дваццаць адно, тры знаходзяцца на кантролі. Дарэчы, было адзначана, што сёлета адбыўся рост зваротаў на «прамыя лініі» – за паўгода 325 зваротаў (+11%). Як лічаць спецыялісты аблвыканкама, гэта звязана з тым, што з-за пандэміі людзі выбіраюць дыстанцыйныя звароты і менш звяртаюцца на асабістыя прыёмы.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў № 58 ад 28.07.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *