В шумилинском ЗАГСе можно заказать регистрацию по собственному сценарию

Общество Официально

Прыйшоў час зайсці ў загс
Такая падзея, як стварэнне сям’і, нараджэнне дзіцяці – добрая нагода для арганізацыі свята, прычым такога, што застанецца ў памяці як віноўнікаў урачыстасцяў, так і ўсіх гасцей яркім прыемным успамінам на доўгі час.
І ў гэтым аддзел ЗАГСа райвыканкама можа дапамагчы. Мы прапануем урачыста правесці рэгістрацыю шлюбу, нараджэння. Прычым, сцэнарый мерапрыемства можам напісаць па індывідуальным сцэнарыі, з улікам асабістых пажаданняў, сямейных традыцый, жыццёвых поглядаў заяўнікаў.
Пры ўрачыстай рэгістрацыі заключэння шлюбу могуць быць выкарыстаны беларускія народныя звычаі і абрады.
Індывідуальны сцэнарый – адзін з відаў платных паслуг, якія аказвае аддзел ЗАГСа.
Па жаданні зацікаўленых асоб мы арганізуем таксама ўрачыстасці з нагоды “сярэбраных”, “залатых”, “брыльянтавых” і іншых знамянальных юбілеяў сямейнага жыцця. Для кожнай пары рыхтуем асобны сцэнарый з выкарыстаннем біяграфічных дадзеных, гісторыі знаёмства, кахання. На ўрачыстасці ў загс можна запрасіць прадстаўнікоў сваіх працоўных калектываў, сродкаў масавай інфармацыі, сяброў і знаёмых. Гэты від паслуг аддзел загса аказвае бясплатна.
Наогул, правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду каштоўнасцяў сямейных адносінаў, умацавання інстытута сям’і з’яўляецца адной з важнейшых нашых задач.
Вы вырашылі стварыць сям’ю? У вас нарадзілася дзіця? Вы жадаеце адсвяткаваць “срэбранае” ці “залатое” вяселле? Звяртайцеся да нас у аддзел ЗАГСа райвыканкама (Шуміліна, вул. Кароткіна, 10, тэл. 4-17-85). Мы заўсёды будзем рады вам дапамагчы.
Н. РОДЗІЧ,  начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама.
Надрукавана ў №100 ад 27.12.2011



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *