В Шумилино чествовали лучших медиков

Главное Новости Общество

Пашана медыкам – за мужнасць і прафесіяналізм
27 ліпеня пасяджэнне райвыканкама пачалося з прыемнай падзеі – урачыстага ўзнагароджання медыцынскіх работнікаў Шуміліншчыны, якія вызначыліся ў барацьбе з каранавірусам.


Сёлета чалавецтва сутыкнулася з пандэміяй каранавірусу – глабальнай праблемай. І спачатку далёкая, яна хутка прыйшла да нас. «Усе медыцынскія работнікі – ад кіраўніцтва да санітарак – аператыўна перабудавалі работу ўстаноў аховы здароўя і ўключыліся ў рашэнне праблемы. У барацьбе з COVID былі задзейнічаны 160 работнікаў ЦРБ. Кожны працаваў з поўнай аддачай, многія суткамі знаходзіліся на рабочых месцах. Асноўны цяжар работы лёг менавіта на плечы ўрачоў і медсясцёр, санітарак, якія працавалі рызыкуючы сваім здароўем, многія перахварэлі самі. На барацьбу з каранавірусам з бюджэту было выкарыстана 788 тысяч рублёў.
Прыемна адзначыць, што на пачатку эпідэміі на дапамогу медыкам адгукнуліся многія жыхары раёна – шылі маскі і касцюмы, прывозілі прадукты, збіралі грошы», – адзначыў старшыня райвыканкама Віктар Гутараў. Кіраўнік раёна заўважыў, што на сённяшні дзень каранавірус ўзяты пад кантроль. Шумілінскія медустановы перайшлі на работу ў штатным рэжыме, асобныя выпадкі яшчэ выяўляюцца, пацыенты змяшчаюцца ў бальніцы Віцебска.
Кіраўнік раёна падзякаваў медыкам за прафесіяналізм, мужнасць, самаадданасць і ўручыў граматы і падзякі работнікам раённай бальніцы і раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
Падзяка Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь уручана медсястры педыятрычнага аддзялення Шумілінскай ЦРБ Вользе Тарасавай і фельчару выязной брыгады аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі Валянціне Ляпнёвай. Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама адзначаны намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай часці Святлана Лінкевіч, урач хірург хірургічнага аддзялення Ігар Гудкоў, фельчар-лабарант клініка-дыягнастычнай лабараторыі Таццяна Кіпрына, медсястра інфекцыйнага аддзялення Марына Ярмоленка, медсястра хірургічнага аддзялення Ларыса Бабуська. Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджана ўрач тэрапеўт, загадчык тэрапеўтычнага аддзялення Людміла Зубарава. Падзяка старшыні Шумілінскага райвыканкама ўручана галоўнай медыцынскай сястры ЦРБ Людміле Цянько, медсястры псіхіятрычнага кабінета паліклінікі Зінаідзе Сцержанковай і памочнікам урача-эпідэміёлага РЦГЭ Надзеі Скрыпкінай і Карыне Гапавай.
Прысутныя віталі медыкаў шчырымі апладысментамі глыбокай удзячнасці за добрасумленна і адказна выкананы прафе-сійны абавязак.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №59 ад 31.07.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *