Елена Новикова из Лежней победила в районном соревновании доярок

Новости Сельское хозяйство

Лепшая даярка з Ляжнёў

Па выніках раённых прафсаюзных спаборніцтваў сярод аператараў машыннага даення ў пераможцах аказалася даярка фермы Ляжні-1 Алена Алегаўна Новікава, надой у яе групе склаў 447 кг на карову.


Павіншаваць даярку ААТ «Ляжні» з перамогай і ўручыць ёй падзяку і прэмію прыехала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова. «А я ўжо ў другі раз атрымліваю падзякі ад прафсаюза, – пахвалілася Алена Новікава. – Гэта вельмі добра, што ёсць такая грамадская арганізацыя, як прафсаюз. Здорава, што ў штодзённых клопатах бачаць стараннасць і руплівасць людзей, адзначаюць іх добрым словам».
Алена Новікава не толькі добрая працаўніца, але яшчэ і мнагадзетная маці – выхавала чацвярых дзяцей. Для ўсёй сям’і Новікавых, якая ў 2002 годзе пераехала жыць у Ляжні, бліжэй да сваякоў, Шуміліншчына стала роднай. Тут ад гаспадаркі выдзелі дом, тут засталася працаваць у паляводстве дачка Аляксандра.
Па словах Алены, на ферме Ляжні-1, дзе невялікі, але дружны калектыў, створаны ўсе ўмовы для работы. Вельмі дапамагаюць галоўны заатэхнік і галоўны ветурач. Надоі на ферме – гэта вынік работы не аднаго чалавека. Зараз, напрыклад, калі каровы кругласутачна знаходзяцца на летне-пашавым утрыманні, за колькасць малака ў адказе не толькі даяркі, але і пастухі. Своечасова перагналі на свежую траву, напаілі кароў – і малако радуе.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Апублікавана ў №60 ад 04.08.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *