Рейд по фермам ОАО «Приозёрный мир»

Актуалии Сельское хозяйство

Комната отдыха на ферме Непороты

Парадак і дамашняя ўтульнасць
Яшчэ ў мінулым годзе кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў атрымалі даручэнне ад старшыні райвыканкама У. П. Кураннога навесці парадак у пакоях адпачынку, паставіць душавыя кабіны на малочнатаварных фермах.  Што зроблена ў гэтым накірунку?  Разам з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама С. Д. Вярцінскай карэспандэнт раённай газеты аглядала пакоі адпачынку на фермах ААТ “Прыазёрны мір”.
На ферме Дабея пакой адпачынку невялікі, але ўтульны. Тут акуратна, вісяць фіранкі. На інфармацыйным стэндзе  можна даведацца пра надоі, прывагі, зарплату даярак. За своечасовым аднаўленнем стэнду сочыць маладая загадчыца фермы Алена Кулеміна.
Бадай, самы вялікі пакой адпачынку на ферме Непароты. Здаецца, тут рамонт зрабілі зусім нядаўна. “Ды не, ужо амаль пяць гадоў прайшло, – кажа намеснік дырэктара  па ідэалагічнай рабоце Н. М. Юхнавец. – Гэта нашы даяркі на чале з загадчыцамі фермаў Марыяй Кучмаровай і Таццянай Голубевай падтрымліваюць такі парадак”. У канцы мінулага года ўстанавілі на ферме  душавую кабіну і воданагравальнік. У маленькім пакойчыку, дзе размешчана душавая, цёпла – працуе электрычны абагравальнік.
На новай ферме Амбросавічы  таксама парадак.  Утульнасць адчуваецца і ў лабаранцкай, і ў камп’ютарнай, і ў пакоі  адпачынку. Тут усё неяк па-дамашняму. На стале – цукеркі і фрукты. Бачна, што сюды часта заходзяць жывёлаводы.  На ферме Амбросавічы ўстаноўлены ажно два душы – для мужчын і жанчын.
У пакоі адпачынку на ферме Маркава – шафа з чайным сервізам,  электрачайнік. Жывёлаводы збіраюцца тут у час адпачынку, ці пасля прыняцця душа.  Тут цёпла ад напаленай грубкі.
Пасля аб’езду пакояў адпачынку  малочнатаварных ферм “Прыазёрнага міру”   засталося добрае ўражанне. Усюды  адчувалася дагледжанасць і клапатлівая рука гаспадара – дырэктара акцыянернага таварыства В. В. Юхнаўца.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №12 ад 12.02.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *