Старшыні раённага выканаўчага камітэта Шумілінскага (да 23.11.1961 года Сіроцінскага) раёна

Актуалии Край шумілінскі

Старшыні раённага выканаўчага камітэта Шумілінскага (да 23.11.1961 года Сіроцінскага) раёна
17.07.1924 -1927  Шляхтуноў Фёдар Сазонавіч (на здымку)
1935  – Паўлоўскі (імя і імя па бацьку невядомы).
1937 –1941 –   Сіпко Антон Уладзіміравіч
20.10.1943-08.08.1944 Хадкевіч Віктар Іванавіч
10.08.1944-19.09.1951 Сіпко Антон Уладзіміравіч
19.11.1951-03.03.1953 Мясаедаў Дзмітрый Васільевіч
03.03.1953-29.12.1953 Каранькоў Сяргей Тарасавіч
29.12.1953-20.03.1959 Нікіцін Цімафей Іванавіч
20.03.1959-25.12.1962 Макаўкін Сямён Сяргеевіч
13.08.1966-01.09.1969 Петрачэнка Міхаіл Васільевіч
26.09.1969-17.02.1975 Лінаў Генадзь Афанасьевіч
25.02.1975-19.05.1975 Аўлас Фёдар Сямёнавіч
04.06.1975-19.07.1976 Сянчура Ніна Сяргееўна
19.07.1976-19.02.1983 Пясоцкі Уладзімр Сяргеевіч
19.02.1983-16.02.1988 Янкевіч Уладзімір Паўлавіч
21.02.1988-30.03.1990 Штуро Мікалай Вільгельмавіч
04.04.1990-21.08.1997 Ганчароў Ягор Сцяпанавіч
10.09.1997-27.07.2000 Кузьмін Пётр Ігнатавіч
14.08.2000-10.11.2011 Падляшчук Вальдэмар Антонавіч
з 11.11.2011 Куранны Уладзімір Пятровіч
Першым старшынёй Сіроцінскага райвыканкама быў абраны Фёдар Сазонавіч Шляхтуноў, які ўзначальваў райвыканкам з 1924 па 1927 гг. Ён нарадзіўся ў в. Сінякова Каўлякоўскага сельсавета, беларус, член камуністычнай партыі з 1919 года.
З пачаткам вайны Ф. С. Шляхтуноў стаў адным з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Віцебшчыне: з чэрвеня 1941 па снежань 1942 года камандаваў атрадам імя В. І. Чапаева брыгады імя У. І. Леніна, са снежня 1942 года – камандзір брыгады імя Л. М. Даватара. Пасля вайны жыў і працаваў у Мінску, неаднаразова выбіраўся дэпутатам Кастрычніцкага раённага Савета народных дэпутатаў г. Мінска.
Надрукавана ў №53 ад 15.07.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *