Гарэла лазня ў Шуміліне

Актуалии

Гарэла лазня ў райцэнтры

Як паведамілі ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, 9 жніўня, у нядзелю, у Шуміліне гарэла прыватная лазня.

фота з адкрытых крыніц

Паведамленне пра пажар лазні па вуліцы Камунальнай райцэнтра паступіла ў цэнтр аператыўнага кіравання РАНС у 6.18. Агнём пашкоджаны дах, столевае перакрыццё, сцены, у двух суседніх хлявах таксама пашкоджаны дах і сцены.
Прычына пажару высвятляецца. Разглядаемая версія – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электраправодкі).
Выратавальнікі нагадваюць: пазбегнуць пажару можна пры выкананні элементарных правілаў пажарнай бяспекі. Не эксплуатуйце няспраўную ці старую электраправодку. Ідучы з дома, выключайце электрапрыборы. Тэлефоны службы ратавання – 101 і 112.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №62 ад 11.08.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *