Александр Романятов первым в Шумилинском районе намолотил тысячу тон зерна

Главное Новости Сельское хозяйство

Ёсць першы тысячнік!

У канцы мінулага тыдня перадавы камбайнер ААТ «Прыазёрны мір» Аляксандр Раманятаў намалаціў тысячу тон збожжа.

Віктар Гутараў віншуе Аляксандра Раманятава з працоўным дасягненнем.

Першага ў гэтым годзе тысячніка ў раёне на жніўныя палеткі прыехалі павіншаваць старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Гутараў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова.
Кіраўнік раёна, віншуючы тысячніка, адзначыў, што Аляксандр Раманятаў сапраўдны майстар сваёй справы, што на такіх працаўніках – руплівых, шчырых, адказных – і трымаюцца сельгаспрадпрыемствы. Віктар Сяргеевіч згадаў мінулы год, калі падчас жніва таксама віншавалі Аляксандра Раманятава з намалотам тысячы тон зерня. Вось на каго трэба раўняцца, ставіць у прыклад маладому пакаленню, падкрэсліў кіраўнік раёна. Віктар Гутараў уручыў перадавіку жніва Ганаровую грамату райвыканкама і важкую прэмію памерам у 1400 рублёў. Мнагадзетнай сям’і Раманятавых вельмі дарэчы будуць гэтыя грошы – мараць купіць плазменны тэлевізар.
Павіншавала Аляксандра Раманятава Вольга Пусянкова, уручыла камбайнеру ад прафсаюза падарунак, грамату і прэмію.
Так трымаць, Аляксандр! Даеш другую тысячу!
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №62 ад 11.08.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *