В Беларуси проходит профилактическая акция «Внимание – дети!»

Безопасность Новости

Стартавала рэспубліканская прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!»

Каб прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з-за пакідання іх без нагляду, з 19 жніўня да 10 верасня ў краіне будзе праходзіць прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці».


1-шы этап пройдзе з 19 да 31 жніўня ў гандлёвых цэнтрах і аб’ектах гандлю, якія спецыялізуюцца на рэалізацыі тавараў для дзяцей, а таксама ў дзіцячых забаўляльных цэнтрах. Тут размесцяцца тэматычныя зоны з супрацьпажарнай атрыбутыкай і інтэрактыўныя навучальныя пляцоўкі. У якасці экспертаў выступяць інспектары МНС, яны раскажуць бацькам пра правілы бяспечных паводзін, якім варта навучыць дзяцей. Каб звярнуць увагу бацькоў на пытанні бяспекі, у дзіцячых аддзелах будуць выстаўлены камплекты баявога адзення ратавальніка, а ў аддзелах канцылярскіх прылад – вогнетушыцелі і аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.
2-гі этап прымеркаваны да Адзінага дня бяспекі і пройдзе з 2 да 10 верасня і ва ўстановах адукацыі, у арганізацыях і на прадпрыемствах. Найбольшая ўвага будзе ўдзяляцца адукацыйным установам: дзяцей чакаюць урокі бяспекі і тэматычна-выяўленчая прадукцыя. Важнае месца на гэтым этапе будзе адведзена рабоце з дарослымі: пройдуць інтэрактыўныя гутаркі, тэматычныя бацькоўскія сходы, а таксама гутаркі з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў і арганізацый.
У акцыі, акрамя работнікаў МНС, прымуць удзел актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі і іншыя зацікаўленыя службы.
Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.
Апублікавана ў №64 ад 18.08.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *