Дзіцячы аздараўленчы цэнтр «Дружба» – лепшы ў краіне

Главное Новости

ДАЦ «Дружба» – лепшы ў краіне

Дзіцячы аздараўленчы цэнтр «Дружба» «Віцебскаблгазу», які размешчаны на беразе возера Будавесць у аграгарадку Амбросавічы Шумілінскага раёна, прызнаны лепшым у краіне, паведамляе telegram-канал «Віцебская вобласць. Афіцыйна».

Па выніках агляду-конкурсу «Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва» «Дружба» прызнана пераможцам 2021 года ў намінацыі «Лепшы загарадны аздараўленчы лагер». Конкурснае журы ад-значыла высокую кваліфікацыю персаналу, арганізацыю харчавання, узровень культурна-масавых і забаўляльных мерапрыемстваў, фізкультурна-аздараўленчую работу, а таксама няўхільнае выкананне рэкамендацый па недапушчэнні распаўсюджвання COVID-19.
Гэтым летам за чатыры змены ў дзіцячым аздараўленчым цэнтры адпачылі 330 дзяцей.

На здымку (справа налева) загадчыца ДАЦ «Дружба» Святлана Вязіцкая, дырэктар ВУ «Метан» Андрэй Машканаў і начальнік прадстаўніцтва Віцебскага абласнога ўпраўлення рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Сняжана Цітова.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Як адзначыла загадчыца ДАЦ «Дружба» Святлана Вязіцкая, цэнтр апошнія тры гады займае першае месца ў краіне ў гэтай намінацыі, раней ён неаднойчы станавіўся пераможцам у іншых намінацыях.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *