У Шуміліне і Обалі прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы

Беларусь помніць Главное

Кветкі – салдатам Вялікай Айчыннай

22 і 23 лютага ў Шуміліне і Обалі прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы
з нагоды Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Старшыня райвыканкама Віктар Гутараў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў ускладаюць вянкі і кветкі да брацкіх могілак у Шуміліне.

– 23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – гэта асаблівы дзень, дзень былых, сённяшніх і заўтрашніх абаронцаў Айчыны, адзначыў на мітынгу старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч. – Мір – гэта самая вялікая на свеце каштоўнасць. Мы памятаем, якой цаной нам дасталося мірнае неба. Мы памятаем пра тых, хто ішоў у бой на перадавой, хто шчыра і сумленна працаваў дзеля перамогі ў тыле.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў адзначыў, што на тэрыторыі раёна 58 вайсковых пахаванняў і помнікаў, і кожнае месца святое. Асаблівыя словы пашаны прагучалі ў адрас шасці ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны – жывых сведкаў і ўдзельнікаў ваенных падзей.
«23 лютага мы ўспамінаем і шануем адвагу воінаў Чырвонай Рабоча-Сялянскай Арміі, гераізм воінаў Вялікай Айчыннай вайны, якія адстаялі свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Пераемнікамі слаўных традыцый сталі воіны сучаснай беларускай арміі, якія ахоўваюць мірнае неба над краінай, забяспечваюць стабільнасць і спакой, – адзначыў намеснік старшыні раённай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў” палкоўнік у адстаўцы Генадзь Шынкевіч. – 23 лютага – вельмі слаўная дата, з якой ад імя раённай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў” хочацца павіншаваць усіх».
Начальнік адасобленай групы Шумілінскага раёна аб’яднанага ваеннага ка-місарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў падпалкоўнік Андрэй Собін расказаў пра сённяшнюю беларускую армію і пра тое, дзе праходзяць тэрміновую вайсковую службу шумілінскія хлопцы.
Удзельнікі мітынгу – кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў райцэнтра, грамадскіх арганізацый – ушанавалі памяць воінаў хвілінай маўчання, усклалі да помніка вянкі і кветкі.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №15 ад26.03.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *