Булочки, курочки, колбаски…Как питаются механизаторы в Шумилинском районе?

Главное Новости Общество Сельское хозяйство

Падчас вясенняй пасяўной механізатары працавалі без выхадных, увесь светлавы дзень. У такім напружаным рытме важна было арганізаваць падвоз гарачага харчавання на поле. Асноўная нагрузка ў гэтым годзе легла на сталовую сельгаспрадпрыемства «Лаўжанскае».

«Мы кормім не толькі сваіх механізатараў, абеды ў нас заказваюць з УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”, СФГ “Раднік”, ААТ “Прыазёрны мір” і “АграБаравінка”, КУСГП “Ульскі” і “Сіроцінскі”, – расказала загадчыца гандлёвага аддзела грамадскага харчавання СУП “Лаўжанскае” Святлана Духовіч. – Зараз кормім 95 механізатараў, падчас касавіцы будзе больш».

Повары сталовай Ірына Грыдзюшка і Святлана Казлоўская (на здымку) расказалі, што сельгаспрадпрыемства і прафсаюзная арганізацыя аблегчылі работу повараў: нядаўна ў сталовую закупілі новую газавую пліту, а таксама смажана-пякарскую шафу на тры секцыі. У кожнай з іх можна адначасова выпякаць булачкі, смажыць курыцу ці каўбаскі. Такім чынам эканоміцца час повараў.

У ААТ «Ляжні» гатуюць абеды ва ўласнай сталоўцы. У гэтай гаспадарцы і ў КУСГП «Ульскі» прынята рашэнне вылічваць за абеды 10% ад кошту, у астатніх гаспадарках, акрамя «Сіроцінскага», – 20%. Малады дырэктар Іван Карпенка з прафсаюзным камітэтам гаспадаркі вырашылі, што механізатары, якія не маюць парушэнняў у рабоце, заплацяць за абеды толькі 1% ад поўнага кошту.

Ларыса КІСЯЛЁВА. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *