Выратавальнікі Шумілінскага РАНС штодзень дзяжураць на палях

Безопасность Сельское хозяйство

Нясуць дзяжурства на палях

Работнікі пажарнага аварыйна-ратавальнага паста № 11 г. п. Обаль дзяжураць на палетках КУСГП «Ульскі».

Жніво – важны этап у працоўным календары аграрыяў. Каб выключыць у перыяд уборачнай кампаніі надзвычайныя здарэнні, загаранні як на тэхніцы, задзейнічанай на ўборцы, так і ў будынках і збудаваннях, прызначаных для перапрацоўкі і захоўвання зерневых і зернебабовых культур, выратавальнікі РАНС штодзень дзяжураць на палях, тым самым сочаць за бяспекай падчас жніва.
У гэтыя «гарачыя» жнівеньскія дні супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях – частыя наведвальнікі ў кожнай гаспадарцы, штодзень выязджаюць з рэйдамі на палі, дзе ўбіраюцца зерневыя, правяраюць склады, зернесушыльныя комплексы, камбайны, аўтамабілі.

Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №64 ад 18.08.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *