Шумилинские инспекторы ГАИ провели тренинг в Обольском приюте

Безопасность Образование

«Знатакі правілаў дарожнага руху»

Вывучаць і паўтараць дарожныя знакі і Правілы дарожнага руху падчас гульняў і конкурсаў цікава, калі іх праводзяць супрацоўнікі ДАІ. З такімі конкурсамі ў Обальскі прытулак завіталі старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы ДАІ Наталля Голуб і старшы дзяржаўтаінспектар Віктар Бурлакоў.


Разам з выхавальнікамі прытулка яны праводзілі для хлопчыкаў і дзяўчынак віктарыны і гульні. Атрымалася сапраўднае прафілактычнае свята пад назвай «Знатакі правілаў дарожнага руху».

Падчас конкурсаў дзеці вучыліся правільна пераходзіць дарогу і ездзіць на веласіпедах, рашалі розныя задачкі. А галоўнае – даведаліся многа новага з Правілаў дарожнага руху.
Напрыканцы свята супрацоўнікі ДАІ ўручылі дзецям падарункі, пажадалі берагчы сваё жыццё і здароўе і заўсёды прытрымлівацца на дарогах устаноўленых правілаў.
Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *