Дети идут в школу – водителям рекомендовано включить ближний свет

Бяспека Общество

Уключыце бліжняе святло фар

З 25 жніўня па 5 верасня супрацоўнікі ДАІ праводзяць комплекснае спецыяльнае мерапрыемства “Увага – дзеці!”, у ходзе якога ўсе ўладальнікі транспартных сродкаў павінны ўключаць у дзённы час сутак бліжняе святло фар.

“Мерапрыемства накіраванае на бяспеку дарожнага руху напярэдадні і ў пачатку навучальнага года, заклікае пешаходаў і вадзіцеляў захоўваць Правілы дарожнага руху, – расказала старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы ДАІ РАУС Наталля Голуб. – Па вобласці ў гэтым годзе зарэгістравана 23 ДТЗ з удзелам непаўналетніх, у тым ліку адно на тэрыторыі нашага раёна (атрымала раненні дзіця-пасажыр маршрутнага таксі). У чарговы раз хочацца нагадаць, што ўсе вадзіцелі падчас акцыі павінны перамяшчацца з уключаным бліжнім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі (пры іх наяўнасці), інакш пагражае штраф да 2 базавых велічынь.
Заклікаем усіх кіроўцаў захоўваць хуткасны рэжым, быць уважлівымі пры праездзе пешаходных пераходаў, паблізу дзіцячых устаноў, прыпынкаў грамадскага транспарту”.
Людміла ЗУЙКОВА.
Апублікавана ў №67 ад 28.08.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *