Александр Скрипкин и Анастасия Гуськова вышли на открытый этап областного конкурса

Общество

Пажадаем землякам поспеху
У Віцебску прайшоў закрыты адборачны этап прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі-2016”.
Пераможцы раённых конкурсаў прадставілі на суд журы свае работы і відэаролікі ў дзвюх намінацыях: “Выяўленчае, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” і “Сцэнічная творчасць”.
«На абласным этапе конкурсу наш раён прадстаўлялі два пераможцы: Аляксандр Скрыпкін і Анастасія Гуськова, – расказаў старшыня Шумілінскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў В. В. Юхнавец. – Мы прадставілі фотаздымкі работ з дроту Аляксандра Мікалаевіча, які працуе вартаўніком ва УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”, і відэазапіс з песняй “Малітва” Анастасіі Васільеўны, майстра водаканала УП ЖКГ».
Абласное журы высока ацаніла работы шумілінцаў і цяпер Аляксандр Скрыпкін і Анастасія Гуськова будуць удзельнічаць у адкрытым этапе абласнога конкурсу, які адбудзецца ў канцы сакавіка”. Застаецца пажадаць нашым землякам поспеху.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №21 ад 15.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *