В Беларуси завершился приём документов для регистрации кандидатов в депутаты

Единый день голосования-2024 Новости Общество

15 студзеня ў 19.00 выбарчыя камісіі завяршылі прыём дакументаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, паведамілі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі.

На раніцу 15 студзеня ў раённую выбарчую камісіі паступілі дакументы аб вылучэнні кандыдатамі ў дэпутаты раённага Савета дэпутатаў ад 50 грамадзян, у сельскія Саветы дэпутатаў – ад 52 грамадзян.

З 16 па 30 студзеня члены тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій правераць паступіўшыя дакументы на прадмет адпаведнасці патрабаванням Выбарчага кодэкса Беларусі і прымуць рашэнні аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.

З 31 студзеня па 24 лютага пройдзе перыяд перадвыбарнай агітацыі.

25 лютага – адзіны дзень галасавання.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *