В Шумилилинском ТЦСОН прошел день открытых дверей

Новости Общество

З “Душой”

У Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў аўторак прайшоў дзень адкрытых дзвярэй.

Работнікі цэнтра запрасілі да сябе сваіх падапечных, з якімі з-за пандэміі каранавірусу былі вымушаны адмовіцца ад жывых зносін. Кантактавалі, канешне, і трымалі непасрэдную сувязь, але пераважна дыстанцыйна.
“Сёння мы вырашылі зрабіць для сваіх сяброў маленькае свята, для чаго запрасілі ў госці ўдзельнікаў клуба “Душа” аўтаклуба раённага цэнтра культуры”, – расказала перад пачаткам мерапрыемства загадчыца дзённага знаходжання для інвалідаў Вольга Лабейка.
Артысты на чале з Вольгай Пырх (кіраўнік аўтаклуба) і Ліліяй Барадзёнак (кіраўнік “Душы”) падарылі падапечным цэнтра шмат душэўных песень, вершаў, шчырых і пазітыўных слоў. Тыя, у сваю чаргу, аддзячылі самадзейных артыстаў апладысментамі і кветкамі. “Вельмі прыемна, – адзначыла Лілія Барадзёнак, – што некаторыя падапечныя цэнтра, у прыватнасці, Святлана Балашэўская і Аляксандр Халсціннікаў, з’яўляюцца таксама і членамі клуба “Душа”.
Пасля канцэрта быў агульны фотаздымак на памяць і чаяванне ў цёплай кампаніі.
Сустрэчы і зносіны адноўлены, гурткі па інтарэсах зноў чакаюць сваіх удзельнікаў.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №67 ад 28.08.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *