Шчыруюць хлопцы на жніве

Молодёжь Сельское хозяйство

Шчыруюць хлопцы на жніве

Зранку да позняга вечара на палетках сельгаспрадпрыемстваў гудуць камбайны. Побач з вопытнымі механізатарамі на жніве працуе моладзь – надзейная і руплівая. Хлопцы шчыруюць на зернесушылках, на трактарах і аўтамабілях адвозяць з палеткаў збожжа, рупяцца на камбайнах.

Нягледзячы на маладосць, Валерый Чаранок і Віктар Буеў не адстаюць ад вопытных камбайнераў.

Часта вопытныя камбайнеры бяруць сабе ў памочнікі маладых механізатараў – такая вучоба ў працэсе работы самая дзейсная і эфектыўная.
У гаспадарках раёна ёсць некалькі маладзёжных экіпажаў камбайнераў. Ужо не першы год на жніве разам працуюць браты Сяргей і Уладзімір Скітовы з ААТ «Ляжні». У гэтай жа гаспадарцы разам з мясцовым механізатарам Сяргеем Роганавым на камбайне працуе студэнт Гарадоцкага каледжа Анатоль Іваноўскі.
Ёсць маладзёжны экіпаж і ў СФГ «Раднік» – Віктар Буеў і Валерый Чаранок. Абодва хлопцы мясцовыя, яны выдатна працуюць у адной камандзе, лічыць кіраўніцтва гаспадаркі. У жыцці Віктара сёлетняя ўборачная пятая (працуе на камбайне з 18 гадоў). А вось 20-гадовы Валерый на жніве навічок. Хлопец закончыў Ульскі ліцэй, некалькі месяцаў працаваў у гаспадарцы, потым пайшоў на тэрміновую ваенную службу. Пасля службы вярнуўся на радзіму. Валерый лічыць, што на жніве, як і ў арміі, патрэбна дысцыпліна і вынослівасць.
Кіраўнік СФГ «Раднік» Юрый Сямёнаў спадзяецца, што хлопцы застануцца жыць у вёсцы, будуць і надалей працаваць у роднай гаспадарцы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №67 ад 28.08.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *