Людзей хвалююць жыццёвыя пытанні

Общество Президент

Людзей хвалююць жыццёвыя пытанні

Жыццёвыя пытанні хвалявалі жыхароў раёна, якія патэлефанавалі на «прамую лінію» старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Новікавай, што праходзіла ў суботу 29 жніўня.

Жыхарка Шуміліна, якая прыйшла на асабісты прыём, прасіла дапамогі ў вырашэнні асабістых пытанняў, а таксама ў добраўпарадкаванні вуліцы, на якой жыве.
Яшчэ некалькі пытанняў, якія тычыліся жыллёва-камунальнай гаспадаркі таксама былі зададзены шумілінцамі: прасілі прачысціць водаадводную трубу, а таксама канавы для адвядзення вады па вуліцы Камунальнай, а жыхары адной са шматпавярховак па вуліцы Кароткіна прасілі аднавіць стойку для выбівання дываноў, якую ўбралі работнікі ЖКГ.
Жыхары Каўлякоўскага сельсавета паскрадзіліся на разбітую дарогу да вёскі Стралкі. Дарогу сапсавалі, калі вывозілі лес, а аднавіць яе не спяшаюцца.
У Мішневічах прасілі дапамагчы абмалаціць збожжавыя. Як высветлілася, участак размешчаны вельмі нязручна, і камбайн не змог туды праехаць. Міжволі ўзні-кае пытанне: «Чаму ж вясной не падумалі пра ўборку?»
З Сіроцінскага сельсавета прасілі дапамогі ў атрыманні кампенсацыі за патраву, якую здзейсніла жывёла КУСГП «Сіроцінскі» – гаспадарка не спяшаецца кампенсаваць нанесеную шкоду.
Усе пытанні старшыня райсавета адрасавала адпаведным арганізацыям і ўзяла на кантроль.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №68 ад 01.09.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *