Хлеборобы Шумилинского района сдают госзаказ

Новости Сельское хозяйство

У складах тры тысячы тон зерня


Сельгаспрадпрыемствы нашага раёна здаюць збожжа па дзяржзаказу на два хлебапрыёмныя камбінаты – Віцебскі і Полацкі. Львіную долю дзяржзаказу сельгаспрадпрыемствы адпраўляюць на Полацкі камбінат хлебапрадуктаў. У пераважнай большасці прывозяць зерне на Шумілінскі вытворчы ўчастак. Тут зернесушыльны комплекс працаваў кругласутачна.
– Першае збожжа сёлета паступіла 27 ліпеня, – расказала начальнік участка Вольга Някрасава. 46 тон азімай пшаніцы прывезлі з ААТ «Прыазёрны мір». Затым далучыліся «Ульскі», «Сіроцінскі», «Ляжні» і іншыя гаспадаркі. У самыя прадукцыйныя дні, бывала, прывозілі па 240 тон зерня. Хочацца адзначыць «Ульскі»: з палеткаў гэтага прадпрыемства збожжа прывозілі літаральна кожны дзень, пакуль не справіліся з дзяржзаказам. Увогуле сёлета большасць гаспадарак выканалі даведзены план хутчэй, чым летась. Напэўна, на гэта паўплывала тое, што ўраджайнасць зерневых вышэйшая, асабліва ўрадзілі азімыя. Усяго з нашага раёна на Полацкі хлебакамбінат у скарбонку дзяржзаказу павінна паступіць 1045 тон харчовага зерня. Пакуль план выкананы на 85%. ААТ «Прыазёрны мір» засталося здаць 150 тон пшаніцы, абяцалі на днях прывезці недастаючыя тоны.
У гэтым годзе Полацкі камбінат хлебапрадуктаў арганізаваў работу так, што па адвозцы збожжа з поля ці зернятоку працавалі па заяўках. Сваім транспартам вазілі зерне толькі з КУСГП «Сіроцінскі». Эканомілі грошы «Прыазёрны мір» і «АграБаравінка», якія на сваіх зернесушыльных комплексах даводзілі зерне да патрэбных кандыцый.
«Зараз у складах знаходзіцца тры тысячы тон, – кажа Вольга Мікалаеўна. – Некаторыя гаспадаркі (напрыклад, «Сіроцінскі», «Ляжні») здалі зерня больш за-планаванага. Акрамя гэтага, у многіх сельгаспрадпрыемстваў няма добрых складоў для захоўвання, вось і вязуць зерне да нас. Фуражнае ў тым ліку. А зімой забіраюць назад у гаспадарку ці здаюць на КХП, а ўзамен атрымліваюць камбікорм для жывёлы. Паслугі па захоўванні зерня аказваем і некаторым гаспадаркам Віцебскага раёна».
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Апублікавана ў №69 ад 04.09.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *