Криминал. Происшествия

Происшествия

Трубы У жыхара Обалі з гаспадарчай пабудовы ўкралі некалькі металічных труб і два аўтамабільныя дыскі. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку РАУС і Дэпартамента аховы ўстанавілі, што крадзеж здзейсніў раней судзімы мясцовы жыхар. Частка ўкрадзенага канфіскавана і вернута гаспадару. Супраць злодзея ўзбуджана крымінальная справа.                                         Бензін Пацярпеў жыхар райцэнтра: у ягоным “Масквічы”, які гаспадар звычайна пакідае на ноч ля дома, пабывалі злодзеі. З машыны прапала дваццаць літраў бензіну і пяць літраў маторнага масла. Агульны ўрон складае 230 тысяч рублёў. Аўтамашына не была абсталявана сігналізацыяй. Злачынца вышукваецца.                                                                                                 Камікадзэ З прыёмнага пакоя цэнтральнай раённай бальніцы паведамілі ў РАУС, што з пранікаючым нажавым раненнем брушной поласці дастаўлены жыхар Обалі. Як устанавілі міліцыянеры, цялесныя пашкоджанні пацярпелы прычыніў сам сабе ў ходзе сваркі з маці.                                                           Мільёнчык Што спіртное не прыносіць карысці, асабліва калі яго піць з малазнаёмымі людзьмі, яшчэ раз упэўніўся  жыхар райцэнтра. У адным з гаражоў па вуліцы Маладзёжнай пасля “застолля” ў яго прапаў адзін мільён рублёў. Міліцыянеры займаюцца расследаваннем крадзяжу. Ёсць падазроны – раней судзімы жыхар Шуміліна.                                                                             Мабільнікі У РАУС на працягу года паступае нямала заяў па крадзяжах мабільных тэлефонаў. А ў канцы мінулага года за тыдзень прапалі тры мабільнікі.

Жыхарка Шуміліна, якая ў кватэры знаёмых піла гарэлку, выявіла прапажу мабільнага тэлефона.

У жыхара в. Зямцы мабільны тэлефон знік таксама ў гасцях. Праўда, па гарачых слядах міліцыянеры ўстанавілі, што крадзеж здзейсніў раней судзімы мясцовы жыхар.

І жыхар Полькавіч “згубіў” мабільнік пасля “банкету” са знаёмымі. Устаноўлена, што тэлефон прыбраў да рук жыхар Добрына. Мабільнік канфіскаваны і вернуты гаспадару.                                             Акумулятар Жыхар Обалі раніцай не мог завесці машыну ГАЗ-53. Мужчына стаў шукаць няспраўнасць, адкрыў капот і ахнуў: не было акумулятара! Аказваецца, на машыну, якая ноччу стаяла ля дома пацярпелага, паквапіліся злодзеі.  Па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа. Не вярнулася У РАУС звярнулася пенсіянерка з пасёлка Заводскага: сужыцелька яе сына пайшла з дома ў невядомым накірунку і не вярнулася. Па дадзенаму факту праводзіцца праверка.                                                                                           Абавязаная У жыхаркі адной з вёсак раёна адабралі непаўналетняга сына, бо маці не займалася яго выхаваннем, піла гарэлку. Згодна з рашэннем суда жанчына павінна была выплачваць сродкі на карысць дзяржавы, бо сын знаходзіцца ў прытулку. Жанчыне дапамаглі працаўладкавацца паляводам, але яна прагульвала. Узбуджана крымінальная справа.

Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.

Надрукавана ў №1 ад 04.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *