Убийство. Ссора началась из-за женщины

Крымінал. Здарэнні

Забойства

Як паведаміў начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Віктар Шышковіч, у ноч з 17 на 18 чэрвеня на малочнатаварнай ферме ў Лявонаве быў забіты 52-гадовы мужчына, які працаваў на ферме вартаўніком.

Па папярэдняй інфармацыі, падчас начной змены ў госці да вартаўніка завітаў 61-гадовы аднавясковец. З-за жанчыны яны пасварыліся. У ходзе сваркі наведвальнік нанёс мноства ўдараў металічнай трубой па розных частках цела вартаўніка. Ад нанесеных траўмаў мужчына памёр.
Па факце забойства следчымі райаддзела ўзбуджана крымінальная справа. Падазраваемы ў забойстве мужчына затрыманы.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №48 ад 21. 06.2019 г.