Служба 101 информирует. первый пожар в 2024 году — в агрогородке Слобода

Происшествия

Першы пажар у гэтым годзе здарыўся ў аграгарадку Слабада – тут гарэў хлеў.

Паведамленне пра пажар хлява па вул. Афанасьева ў аграгарадку Слабада паступіла ў райаддзел па надзвычайных сітуацыях 7 студзеня ў 17.51.

Па прыбыцці да месца выкліку ратавальнікаў назіралася задымленне з-пад даху аднаго з памяшканняў калектыўнага хлява. Агнём у памяшканні пашкоджаны столь, столевае перакрыцце, закураны сцены.

Разглядаюцца дзве версіі прычыны ўзнікнення пажару: парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, парушэнне правілаў эксплуатацыі печак, цеплагенерыручых агрэгатаў і ўстройстваў.

МНС нагадвае: будзьце асцярожныя з агнём! Выконвайце элементарныя правілы пажарнай бяспекі. Пры пажары ці іншай надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце 101 ці 112.

Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *