Вера Гаралевіч: Калі твая праца адзначана – гэта вельмі важна

Общество Экономика

Прыйшла выпадкова, засталася ўсвядомлена

Сустрэць кліентаў з усмешкай, дапамагчы выбраць патрэбны тавар, пажадаць шчаслівай дарогі – звычайная справа для аператара 5-га разраду АЗС №6 РУП «Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт» Веры Гаралевіч.


Прыход у прафесію аператара заправачных станцый быў выпадковым, а рашэнне застацца – усвядомленым. Вера прызнаецца, што прывыкла да работы, яна ёй вельмі падабаецца. Тут надзейна і стабільна.
АЗС – гэта не проста запраўка, але і крама, і кавярня, таму праца аператара цікавая і разнастайная. Вялікая ўвага надаецца продажу не толькі нафтапрадуктаў, але і спадарожных тавараў. Сумаваць аператару АЗС не прыходзіцца. Вось і Вера Гаралевіч, як і ўсе яе калегі, можа ўсё: прыняць бензавоз, заправіць аўтамабіль, прыгатаваць смачную каву, прапанаваць паслугі – прапыласосіць салон аўтамабіля, падкачаць шыны. Адчуваецца, што за 9 гадоў працы на запраўцы жанчына навучылася разбірацца ў маслах, тасолах і іншых мужчынскіх прамудрасцях. Яна сапраўдны працаголік! Заўсёды бадзёрая, тактоўная, уважліва ставіцца да кожнага, бо разумее – яна твар кампаніі «Беларуснафта».
За добрасумленную працу, высокае прафесійнае майстэрства, значны ўклад у развіццё прадпрыемства і з нагоды Дня нафтавіка Вера Гаралевіч узнагароджана Ганаровай граматай.
– Калі твая праца адзначана – гэта вельмі важна. Разумееш, што ты на сваім месцы і ўсё робіш правільна, – кажа аператар. – Віншую ўсіх калег з надыходзячым прафесійным святам! Жадаю здароўя, дабра, стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.
Вольга КОЦІКАВА,
няштатны карэспандэнт.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *