На возеры Мурожніцкае ў Язвіне прайшоў абласны фестываль па рыбнай лоўлі

Мир увлечений Новости

Браліся шчупак ды карась

У мінулую суботу на возеры Мурожніцкае ў Язвіне прайшоў абласны фестываль па рыбнай лоўлі.

Удзел у мерапрыемстве, арганізаваным абласной арганізацыяй “Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў”, узялі амаль 60 чалавек, у тым ліку жанчыны і дзеці.

У аматараў рыбалкі было тры гадзіны на тое, каб праявіць свае здольнасці ў лоўлі рыбы на спінінг, вуду з паплаўком ці фідэр. Кожны раён быў прадстаўлены камандай з трох чалавек. Як расказаў дырэктар Шумілінскай раённай структуры абласной арганізацыі БТПР Аляксандр Усаў, усяго ў нашым раёне зарэгістравана 264 паляўнічыя і 280 рыбакоў.
Надвор’е ў гэты дзень спрыяла добрай рыбалцы. Нядрэнна браліся шчупак, карась ды падлешчык.

Сяргея Шабайлава віншуе кіраўнік абласнай арганізацыі БТПР Сяргей Радненка.

Шумілінец Сяргей Шабайлаў заняў 3 месца сярод тых, хто лавіў на фідэр. Пераможцы – тыя, чый улоў аказаўся асабліва важкім, атрымалі медалі і каштоўныя прызы. У канцы ўсіх чакала смачная, наварыстая шурпа.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Апублікавана ў №72 ад 15.09.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *