Возле Шумилинского озера занимались трейлранингом и получили от этого удовольствие

Новости Общество Спорт, туризм

Бег у радасць

У рамках Еўрапейскага тыдня мабільнасці фізкультурна-аздараўленчы цэнтр правёў каля Шумілінскага возера спаборніцтвы па трэйлранінгу (бег па перасечанай мясцовасці).

Цудоўнае надвор’е, невядомы і, як высветлілася пазней, цікавы маршрут сталі добрымі матыватарамі для аматараў лёгкай атлетыкі, якія вырашылі паспрабаваць сябе ў гэтым відзе бегу. Удзельнікі з ахвотай дзяліліся чаканнямі ад стартаў: «Звычайны крос, якая розніца дзе бегчы: па полю, ці па стадыёне?», «Галоўнае, не заблукаць на дыстанцыі», «Пры такім надвор’і бегаць у радасць».
І вось дадзены старт. Мужчыны павінны былі прабегчы 3 км, жанчыны – у два разы менш. Адразу вызначыліся лідары, хаця, трэба адзначыцць, што большасць бегла не на вынік, а для сябе, у сваё задавальненне. Перамогу заваявалі Кацярына Акуцёнак (Кардонская школа) і Аляксандр Панкратаў (ЦРБ). Пераможцам і прызёрам уручылі сертыфікаты на бясплатнае наведванне ФАЦ.
– Мне спадабаліся спаборніцтвы, – падзялілася пасля фінішу Кацярына Акуцёнак. Бег – маё хобі. Бегаю штодня. А паспрабаваць сябе ў нечым новым – таксама за радасць.
Алесь САКАЛОЎ.
Апублікавана ў №76 ад 29.09.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *