З праблемамі і падзякамі

Общество Президент

З праблемамі і падзякамі

Пяць чалавек скарысталі магчымасць звярнуцца на «прамую лінію» да старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Новікавай, якая прайшла ў мінулую суботу.

Прыемна, што тэлефануюць не толькі, каб падзяліцца праблемай, але і каб аддзячыць за вырашэнне пытання. Менавіта так зрабіў жыхар вёскі Казьяны Мішневіцкага сельсавета, які выказаў удзячнасць работнікам райвыканкама за аказанне садзейнічання па выдаленні аварыйнага дрэва каля дома. Разам з тым, паступіў званок па гэтай тэме ад жыхара вёскі Дабея. Мужчына папрасіў уладу дапамагчы выдаліць дрэвы каля яго дома.
Два пытанні тычыліся стану дарог. Першае паступіла ад жыхара вёскі Стралкі Каўлякоўскага сельсавета. Вясковец расказаў, што камунгас пры вывазцы дроў разбіў частку дарогі, якая вядзе да яго дома, і цяпер ёй патрабуецца рамонт. Аднавіць і размытую дажджамі дарогу на пад’ездзе да вёскі Задоры Обальскага сельсавета папрасіў яе жыхар.
Гэтыя пытанні ўзяты на кантроль, па кожным з іх вызначаны адказныя службы і тэрміны выканання.
А вось на жыллёва-камунальныя пытанні, з якімі на «прамую лінію» звярнулася абальчанка, заяўніцы ўжо накіраваны адказ. У лісце ўказаны тэрмін устаноўкі і падключэння новага цеплаабменніка, з-за якога былі праблемы з падачай гарачай вады, і тэрмін заканчэння работ па ўстаноўцы агароджы кантэйнернай пляцоўкі паміж дамамі. Пытанні будуць знаходзіцца на кантролі да поўнага іх вырашэння, падкрэсліла Ірына Новікава.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №77 ад 02.10.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *