COVID-19: Другая хваля набірае моц

Здоровье Общество

Другая хваля набірае моц


Ва ўсім свеце пачалася другая хваля каранавіруснай інфекцыі. У многіх краінах Еўропы зноў уводзяць жорсткія каранцінныя меры. Не абмінула эпідэмія і Беларусь. З пачатку пандэміі ў краіне зарэгістравана 80,5 тысячы выпадкаў інфекцыі, памерлі 874 чалавекі. За два тыдні колькасць выпадкаў інфекцыі, якія выяўляюцца штодзень, вырасла з 200 да 400, памірае ад COVID-19 кожны дзень 5-6 чалавек. Небяспека павялічваецца ў сувязі з пачаткам сезонных прастудных вірусных захворванняў і пнеўманій.
Як паведамілі ў раённым аператыўным штабе, на 8 кастрычніка ў раёне на COVID-19 хварэе 26 чалавек (13 знаходзіцца ў інфекцыйнай бальніцы ў Віцебску, 13 – на самаізаляцыі дома), з іх 14 чалавек – пенсіянеры. Кожны дзень выяўляюцца 1-2 новыя выпадкі інфекцыі.
Таму нагадваем усім жыхарам раёна, асабліва людзям сталага ўзросту, пра неабходнасць захоўваць меры бяспекі: пазбягаць масавых мерапрыемстваў, насіць маскі ў людных месцах, апрацоўваць рукі дэзсродкамі ці мыць іх з мылам, захоўваць сацыяльнае дыстанцыраванне.
Беражыце сябе!
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №79 ад 09.10.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *