Шумилинский лесхоз приглашает всех 17 октября на уборку леса

Новости Общество Экология

Час наводзіць парадак у лесе. Далучайцеся! Акцыя «Чысты лес» пройдзе ў Беларусі 17 кастрычніка


Добраахвотная акцыя «Чысты лес» пройдзе па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі 17 кастрычніка як грамадскае мерапрыемства, закліканае садзейнічаць навядзенню парадку ў лясным фондзе, добраўпарадкаванню лясоў.

У сувязі з гэтым Шумілінскі лясгас заклікае ўсіх нераўнадушных жыхароў нашага раёна ўнесці свой уклад у навядзенне парадку: добраўпарадкаваць лясны фонд, прылягаючую да сваіх населеных пунктаў тэрыторыю.
Стаць удзельнікам акцыі можа любы жадаючы. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў лясгас ці любое лясніцтва і заявіць пра сваё жаданне дапамагчы ў навядзенні парадку ў лесе.
З 9 кастрычніка Шумілінскі лясгас пачне рэгістрацыю ўдзельнікаў акцыі «Чысты лес». Кантактныя тэлефоны: 5-16-15 (галоўны ляснічы Д. Падляшчук), 5-16-13 (лясны аддзел), 5-16-21 (намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Л. Доктарава), 5-16-11 (ляснічы Шумілінскага лясніцтва А. Калдуноў), 5-16-02 (ляснічы Мікіціхінскага лясніцтва У. Эгамназараў), 5-16-04 (ляснічы Мікалаеўскага лясніцтва С. Сцепанец), 5-16-07 (ляснічы Обальскага лясніцтва А. Габец), 5-16-24 (памочнік ляснічага Мішневіцкага лясніцтва А. Іваноў), 4-43-01 (ляснічы Казьянскага лясніцтва У. Мазейка).
Лес чакае вашай дапамогі!
Аляксандр ЛАБЫНЦАЎ,
дырэктар Шумілінскага лясгаса.
Апублікавана ў №79 ад 09.10.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *